Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Рудахвосткі-чарнушкі і бузіна: адкручваем ягады

Чарговы сезон я шмат часу назіраю за харчаваннем птушак на чорнай бузіне. І, здавалася б, усё ўжо бачыў і ведаю, але пастаянна адзначаеш нешта новае і ёсць магчымасць часам інакш інтэрпрэтаваць нейкія паводзіны.

Найбольш масавым пастаянным спажыўцом ягад бузіны у цэнтры Гродна, дзе я за імі назіраю, з'яўляюцца рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros). Звычайна гэта самкі ці маладыя птушкі, якіх цяжка адрозніць, значна радзей- самец (ці самцы?)

Птушкі спачатку назіраюць за месцам будучага харчавання з невялікай адлегласці і выбіраюць яго або ацаніўшы ступень небяспекі - тады сядаюць на самыя верхнія гронкі, амаль прыкрытыя галінкамі і лістамі, або самыя смелыя - значна ніжэй. тут і ягад больш, але яны адкрытыя не толькі для рудахвостак.

І тут ёсць дзве асноўныя тактыкі: першая, пра якую тут гаворка - седзячы на гронцы, адкруціць ягаду, выварачваючы галаву - і ягаду - або пад сабой, або над сабой. 

Не заўсёды гэта атрымліваецца з першага разу, але калі ніхто і нічога не перашкаджае, ад 2 да 5 ягад птушка з'ядае. А потым або адлятае туды, адкуль прыляцела, на некалькі метраў убок, або злятае на ходнік і там 'закусвае' ягады невялікім насякомым)

22-08-2021, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Бузіна - гэта скарбніца вітамінаў, мікра- і макраэлементаў, эфірных алеяў, іншых карысных рэчываў. А слабільны эфект і таксічнасць сырых ягад - мабыць дапамагаюць выдаліць глістоў ...

Дзякуй! Так, ягада папулярная і не толькі сярод птушак - пачытаў пра яе разнастайнае выкарыстанне ў Заходняй Еўропе. 

Добра, што ў нас з людзей ніхто на яе яшчэ не квапіцца і ўсё застаецца птушкам)

Цікава, што да маразоў і адлёту чарнушак звычайна з'ядаюць усё.