Чарговы сезон я шмат часу назіраю за харчаваннем птушак на чорнай бузіне. І, здавалася б, усё ўжо бачыў і ведаю, але пастаянна адзначаеш нешта новае і ёсць магчымасць часам інакш інтэрпрэтаваць нейкія паводзіны.
Найбольш масавым пастаянным спажыўцом ягад бузіны у цэнтры Гродна, дзе я за імі назіраю, з'яўляюцца рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros). Звычайна гэта самкі ці маладыя птушкі, якіх цяжка адрозніць, значна радзей- самец (ці самцы?)
Птушкі спачатку назіраюць за месцам будучага харчавання з невялікай адлегласці і выбіраюць яго або ацаніўшы ступень небяспекі - тады сядаюць на самыя верхнія гронкі, амаль прыкрытыя галінкамі і лістамі, або самыя смелыя - значна ніжэй. тут і ягад больш, але яны адкрытыя не толькі для рудахвостак.
І тут ёсць дзве асноўныя тактыкі: першая, пра якую тут гаворка - седзячы на гронцы, адкруціць ягаду, выварачваючы галаву - і ягаду - або пад сабой, або над сабой.
Не заўсёды гэта атрымліваецца з першага разу, але калі ніхто і нічога не перашкаджае, ад 2 да 5 ягад птушка з'ядае. А потым або адлятае туды, адкуль прыляцела, на некалькі метраў убок, або злятае на ходнік і там 'закусвае' ягады невялікім насякомым)
22-08-2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 29.08.2021 - 20:03
Интересно и красиво,…
Интересно и красиво, особенно первый снимок и где чернушка ловит ягоду. Захотелось себе посадить черную бузину.
pva - 29.08.2021 - 20:17
Бузіна - гэта скарбніца…
.
pva - 29.08.2021 - 20:17
Бузіна - гэта скарбніца…
Бузіна - гэта скарбніца вітамінаў, мікра- і макраэлементаў, эфірных алеяў, іншых карысных рэчываў. А слабільны эфект і таксічнасць сырых ягад - мабыць дапамагаюць выдаліць глістоў ...
Harrier - 29.08.2021 - 21:37
Дзякуй! Так, ягада…
Дзякуй! Так, ягада папулярная і не толькі сярод птушак - пачытаў пра яе разнастайнае выкарыстанне ў Заходняй Еўропе.
Добра, што ў нас з людзей ніхто на яе яшчэ не квапіцца і ўсё застаецца птушкам)
Цікава, што да маразоў і адлёту чарнушак звычайна з'ядаюць усё.