Згодна з асноўнымі прыродаахоўнымі дырэктывамі Еўразвязу - Дырэктывай па дзікіх птушках і Дырэктывай па месцапражываннях (Bird and Habitat Directives), краіны-чальцы ЕЗ павінны ахоўвываць прыроду. Таму выпускаць свойскіх катоў (Felix сatus) “пагуляць” па-за памяшканнямі чалавека, дзе яны масава забіваюць і нясуць іншыя пагрозы дзікім жывёлам, фактычна незаконна. Аднак рашэнне мясцовых уладаў горада Walldorf (паўднёва-заходняя Германія) пра забарону выпускаць хатніх коцікаў “на вуліцу”, выклікала супраціў іх уладальнікаў.
Забарона самастойных прагулак катоў датычыцца гнездавога сезону (дзейнічае да канца жніўня) і толькі ў паўднёвай частцы горада, дзе яшчэ гняздуюць жаўрукі-смецюхі (Galerida cristata). Гэты наземнагняздуючы від птушак у апошнія дзесяцігоддзі хутка знікае ў многіх краінах Заходняй Еўропы. Добра вядома, што свойскія каты з-за сваёй надзвычайна высокай шчыльнасці, якая немагчымая для дзікіх драпежнікаў у прыродзе, найбольш небяспечныя менавіта для наземнагняздуючых відаў птушак і, асабліва, іх птушанят.
Таму забарона на вольны выгул коцікаў для таго, каб захаваць смецюхоў выглядае лагічна і ў абаснаванні свайго рашэння, улады горада пішуць, што “сярод іншага, выжыванне віда залежыць ад захавання кожнага птушаняці”. Каб забарона сапраўды дапамагла у захаванні жаўрукоў, яна будзе паўтарацца і ў наступныя тры гады.
Аднак кіраўнік мясцовай асацыяцыі абароны жывёл ужо заявіў, што яны плануюць абскардзіць забарону на вольны выгул коцікаў у судзе і лічаць яе “неадпаведнай”.
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак жаўрукоў-смецюхоў Андрэя Прыгуна
На гэтую тэму:
Навукоўцы: у Еўразвязе незаконна выпускаць катоў “пагуляць”
Каты ў Польшчы забіваюць штогод больш 100 мільёнаў дзікіх птушак
ЯКІХ ПТУШАК І Ў ЯКОЙ КОЛЬКАСЦІ ЗАБІВАЮЦЬ СВОЙСКІЯ КАТЫ: ДАДЗЕНЫЯ З БЕЛЬГІІ І ФРАНЦЫІ
Звычайныя віды птушак у Еўропе перастаюць быць звычайнымі
Даказана: свойскія каты палююць на дзікіх жывёл не з-за голаду
Мясная ежа і рэгулярныя гульні змяншаюць колькасць ахвяр коцікаў, якіх выпускаюць гуляць
Маштабнае даследаванне нагадвае: трымайце коцікаў у хаце калі любіце дзікіх птушак
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Apus - 02.06.2022 - 19:42
Паўднёвая частка гэтага…
Паўднёвая частка гэтага маленькага горада - прамзона і ўсё роўна знайшліся незадаволеныя... Дарэчы, правільна Walldorf.
Harrier - 02.06.2022 - 20:58
Дзякуй - паправіў назву. …
Дзякуй - паправіў назву.
Тут хутчэй за ўсё ўладальнікі коцікаў супраць прэцэндэнта - калі могуць забараніць там, то і ў другіх месцах таксама.