Прыквел і частка І, частка ІІ, частка ІІІ, частка IV, частка V і частка VI.
Як хутка аказалася, палявыя і дамовыя вераб’і былі не адзіныя, каго зацікавіла актыўнасць маіх старых знаёмых - сям’і шэрых курапатак (Perdix perdix) на ходніку ля дарогі. Напярэдадні касілка скасіла там амаль апошні пасуючы курапаткам пад схованкі і ежу лужок у наваколлі і амаль цалкам – узбочыну і схіл, якія таксама параслі злакамі і канюшынай.
Курапаткі і вераб’і пачалі хапаць пасечаную на кавалачкі расліннасць і да іх далучыліся спачатку грак, а потым і шэрая варона. З варонай і здарыліся самыя цікавыя прыгоды курапатак. З-за таго, што двое дарослых і шасцёра маладых птушак расцягнуліся па скошанаму пагорку і частка ўжо была на ходніку з ‘сечкай’, а частка яшчэ на схіле да яго, варона пачала хуліганіць і нападаць на моладзь, якая засталася без нагляду бацькоў:
Хутчэй за ўсё варона не хацела і не магла зрабіць ім нейкую крыўду, але правяраць гэта яўна ніхто ні з маладых курапатак, ні дарослыя птушкі не хацелі і самец час ад часу надзьмуваўся як мячык і хутка бег на варону, адганяючы яе на бяспечную адлегласць. Хаця смелы і рашучы ‘шарык’ усё роўна быў значна меншы за яе, было дзіўна ўбачыць, што тая даволі хутка супакоілася і калі далучылася трошкі пазней да курапатак і вераб’ёў, паводзіла сябе цалкам цывілізавана і нікому з суседзяў не перашкаджала есці) І самец курапаткі таксама перастаў яе лічыць пагрозай для сваіх патомкаў і спакойна (прынамсі знешне) працягнуў харчавацца побач, хаця і стараўся не паварочвацца да яе спіной) Ды і моладзі трэба было паказаць, што не варта баяцца ўсіх навокал, хто большы за цябе. А калі крыўдзяць, то часам можна даць адпор.
Гродна, 23-09-2022
Аўтар – Дзьмітры Вінчэўскі
Працяг ТУТ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 12.11.2022 - 10:04
Як бы там ні было, а…
Як бы там ні было, а карміліся птушкі ўсё разам, не мяшаючы адзін аднаму, і амаль дружна. Цікавае відэа.
Harrier - 12.11.2022 - 10:31
Дзякуй! Так, але перад гэтым…
Дзякуй! Так, але перад гэтым усім прыйшлося паказаць хто і на што здольны)