Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вожык за вакном

белагруды вожык

Хаця кароткі чэрвеньскі вечар яшчэ не пачаўся, я ўжо вярнуўся дахаты з цалкам разражаным фатаапаратам і паставіў яго на зарадку. Прайшло толькі некалькі хвілін і я ўбачыў за нашым вакном ... белагрудага вожыка (Erinaceus concolor)! Ён спакойна гуляў па не так даўно скошанай траве, час ад часу прыпыняўся і прынюхваўся. Я кінуўся ў суседні пакой за фоцікам і хаця ведаў, што на 'нармальную' фота-сесію яго яўна не хопіць, адкрыў вакно і пачаў здымаць:

Так і атрымалася - фоцік ізноў хутка разрадзіўся, а вожык дайшоў і прапаў ў вялікім кусце фарзіцыі пад другім нашым вакном. Я на некалькі хвілін забыў пра яго, а з-за таго, што наша пранне, развешанае на падворку, не паспела высахнуць з-за серыі кароткіх, але моцных навальніц адразу пасля абеду, вырашыў выйсці і развесіць яго ізноў. Не паспеў я развесіць на вяроўкі і палову, як вожык выйшаў з-за рогу дома і накіраваўся наўпрост у мой бок. Прыйшлося хутка паставіць тазік з праннем і тэлефанаваць сыну, каб адключыў з зарадкі і прынёс мне фоцік. 

Вожык жа не спяшаўся, не звяртаў на мяне ніякай увагі і яўна шукаў ежу, пастаянна прынюхваючыся:

Даволі хутка ён залез на пляцоўку для кантэйнераў са смеццем, але таксама хутка вылез з яе і працягваў хадзіць-перабягаць збоку ад нашага дома паміж  дарогай да суседняга і офісным будынкам. Праз дарогу ад нас, па якой ездзіць параўнальна шмат машын, стаіць яшчэ адзін шэраг розных будынкаў, а ўжо за ім пачынаецца бераг Нёмана. І я пачаў думаць - ці можа добра было б перанесці вожыка праз дарогу, бліжэй да ракі і далей ад патэнцыйных небяспекаў? Ажно ў некалькіх метрах ад яго ўбачыў вялікага ката, якога выпусцілі з суседняга дому 'пагуляць'. Тады і вызначыўся з 'ратавальнай аперацыяй'. Хутка даразвешваў пранне, а ўжо пусты тазік выкарыстаў у якасці кантэйнера для пераноскі.

Вядома, вожык не хацеў ў яго забягаць і штораз разварачваўся каб пазбегнуць трапіць у тазік. Але тут побач знайшоўся корак ад шампанскага, я паставіў тазік на доўгі борт- бок, коркам падпіхнуў у яго звярка - і ўсё атрымалася!

Мы хутка - і бяспечна - перайшлі дарогу, а вось за ёй знайсці добрае месца дзе можна было б яго выпусціць і не хвалявацца, хвіліна за хвілінай не атрымлівалася. Вожык пачаў паскульваць у тазіку, але тут нам пашанцавала - у шчыльнай агароджы вакол будынкаў я нарэшце знайшоў невялікую адтуліну як раз на іх сутыку і калі нахіліў і прыставіў да яе тазік, вожык хутка пралез у яе і знік.

Гродна, 28-06-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі. 

Каментары

Добры, хоць і калючы, быў у вас сусед! Думаю, што ён яшчэ вернецца да вас наведаць. Нечаканыя "суседзі" - дзікія жывёлы, заўсёды прыемныя, цікавыя і непрадказальныя...