Прыкладна праз месяц пасля паспявання насення ў 'нармальных' дзьмухаўцах (Taraxatum spp.) на прыканцы красавіка, якім вельмі актыўна частавалісячорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis), прыйшоў час на падобны, але значна болшы памерамі прысмак - насенне казлабароду (Tragopogon spp.).
У пэўным сэнсе я чакаў гэтага не менш, чым шчыгелы проста таму, што гэта была б выдатная магчымасць паназіраць за гэтымі каляровымі птушкамі і паздымаць зблізку. І я не памыліўся - шчыгелы парамі сталі з'яўляцца то тут, то там па беразе ракі. Іх яўна прывабіла насенне казлабароду, якое яны хутка вылушчвалі з дапамогай сваёй вострай і моцнай дзюбы.
Але блізка шчыгелы не падпускалі і некалькі разоў я заўважаў іх толькі тады, калі яны першымі заўважалі мяне і адляталі са сваёй характэрнай, нягучнай пазыўкай. Раней ці пазней нешта павінна было змяніцца і сапраўды, нарэшце мне пашанцавала... Але гэта ўжо іншая гісторыя.
Працяг ТУТ
Гродна, 02-06-2024
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 12.06.2024 - 09:17
Я ўчора таксама падыходзіў…
Я ўчора таксама падыходзіў ля дарогі да шыгеляў, якія карміліся на рапсе (кользе). Не падпускаюць на "стрэл" фотаапарата - асцярожныя. У вас атрымліваюцца добрыя фоткі. Я купіў сабе Canon EOS 1200D (люстэрка), і аб'ектыў Canon EF 75-300mm f/4-5.6 III. Але фоткі атрымліваюцца не вельмі добрыя. Трэба было купляць такі, як у вас, хоць ён і "мыльніца".
Harrier - 12.06.2024 - 09:45
Дзякуй за добрыя словы. Так,…
Дзякуй за добрыя словы. Так, з вялікім зумам нашмат лягчэй здымаць птушак, бо яны не адчуваюць небяспекі на такой адлегласці, якая патрэбная для здымкаў.