Праграма брытанскага ўрада Defra's Darwin Initiative выдзяляе £282 000 на бліжэйшыя тры гады для заснавання праграмы па размнажэнню мадагаскарскага нырка (Aythya innotata). З 2004 году від лічылі зніклым, пакуль праз два гады не былa адзначаная маленькая папуляцыя гэтых качак на адным з горных азёр у цэнтры Мадагаскару.
Акрамя падтрымкі праграмы па развядзенню качак у няволі і іх наступнай рэінтрадукцыі, грошы пойдуць на трэнінгі мясцовых актывістаў па ахове прыроды, падрыхтоўку плану па ўзнаўленню віду і пошуку азёр, на якіх яшчэ магчымая выпуск ныркоў. Дадаткова шукаюцца рэсурсы на стварэнне сапраўднага Цэнтру па развядзенню гэтых самых рэдкіх на Зямлі качак.
У мінулым годзе адмысловая экспедыцыя пацвердзіла, што з 20 пазасталых мадагаскарскіх ныркоў - толькі 6 самкі. Да таго ж навукоўцы не змаглі ўбачыць ніводнае качаня, якое выжыла б з мінулага году. Каб выратаваць унікальны від, тэрмінова даў грошы Mitsubishi Corporation Fund for Europe & Africa і была створана каманда з прадстаўнікоў некалькіх арганізацый: Durrell Wildlife Conservation Trust, Wildfowl & Wetlands Trust (WWT), The Peregrine Fund, (навукоўцы якога “пераадкрылі” існаванне качак) і ўраду Мадагаскару.
Дзякуючы тэрміновым і асцярожным дзеянням, у лістападзе мінулага году атрымалася забраць у інкубатар 3 кладкі ныркоў і вывесці там 23 качаняткі.
Прадстаўнік фонду Дарэла д-р Глын Янг (Dr Glyn Young), сказаў: "Гэтая драматычная місія была першым жыццёва неабходным крокам. Аднак цяпер мы павінны заснаваць сапраўдную праграму па развядзенні гэтых качак і вызначыць месцы, дзе іх можна будзе выпускаць ужо ў бліжэйшай будучыні. Грошы з праграмы “Дарвінаўскай ініцыятывы” дазволяць нам ажыццявіць гэтыя планы.”
Здымак качанят мадагаскарскага нырка ў інкубатары з www.wwt.org.uk
Паводле www.extrawildlife.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Выратаваць самую рэдкую качку на Свеце
Крызіс знікненняў паглыбляецца
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
АВ (госць) - 05.03.2010 - 22:59
сітуацыя дрэнная, як калісьці
Harrier - 06.03.2010 - 00:39
In reply to сітуацыя дрэнная, як калісьці by АВ (госць)
А пра гэта ў нас быў артыкул:
А пра гэта ў нас быў артыкул: Прыярытэты ў ахове птушак расстаўлены няправільна
І Людвік Томялойць - выдатны польскі орнітолаг летувіска-беларускага паходжаньня пра гэта выдатна сказаў:
Ацэньваючы ступень пагрозы, насуперак частаму эмацыянальнаму настрою (лакальнаму патрыятызму), першае месца мы павінны прызнаць глабальна пагражаемым відам, а ўжо потым – пагражаемым ў маштабе кантыненту або краіны
(Tomialojc` & Glowacinski, 2006)Белахвост - 08.03.2010 - 21:29
Цікава, а ў нас есць
Цікава, а ў нас есць патрэбныя для іх мясьціны? І дзе пра іх можна прачытаць? Я разумею, што тут іх наўрад ці выпусцяць, проста для сабе цікава.
Harrier - 08.03.2010 - 22:52
In reply to Цікава, а ў нас есць by Белахвост
Калі ў Гугле набраць
Калі ў Гугле набраць лацінскую назву, думаю выдасьць шмат розных артыкулаў.