Птушка 2010 году – Пустальга – на паштовых марках Беларусі

З 19 сакавіка 2010 года у паштовых аддзяленнях па ўсёй Беларусі можна набыць марку з Пустальгой – Птушкай 2010 году. На аркушы 7 марак з выявай самкі пустальгі– кожная наміналам 1000 рублёў – і купон з выявай самца. Птушкі намаляваныя мастаком Аляксандрам Міцяніным на фоне Бернардынскага касцёла ў Гродна, на якім ужо некалькі апошніх гадоў гняздуе пара гэтых птушак за статуяй Святой Елены.

Наклад марак – 70 тысяч, дадаткова выйшла адмысловая капэрта Першага дня і штэмпель з выявай сокала, якімі і пагашаліся маркі на капэртах у дзень выпуску. Запланаваны і выпуск картмаксімума (гэта картка з выявай птушкі і маркай, якая таксама будзе пагашацца спецштэмпелем).
На кожнай марцы і купоне ёсць лагатыпы ГА  «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і міжнароднай асацыяцыі BirdLife International.
 
Паводле www.belpost.by

На гэтую тэму:

Сокал-пустальга будзе Птушкай 2010 года

 

 

 

Сокал Святой Елены 

Comments

АВ (госць) - 25.03.2010 - 19:48

In reply to by Kiolk

админы, размясцице кали ласка и капэрту и картмаксимум, усё добра атрымалася. Самец тольки мне не вельми падабаецца. Ракурс нейки няудалы.

Найлепш атрымаўся картмаксімум, а тое, што намаляванае рукамі неяк выйшла не зусім...

Сёньня Фрэдэрык Гушча (галоўны філатэліст) сказаў, што картмаксімумаў ( у продажы?) пакуль няма.

А наконт дрэваў праўда - цяпер іх можна толькі на здымках і марках-картках паглядзець. саўчанкі павысякалі ўсё, што можна і не можна - па максімуму.

Таму што самаму стараму захаванаму будынку ў Брэсце няма і 200 год. Трэба было маляваць сокала на фоне савецкіх дзевяціпавярховікаў?:) Ну і яшчэ т.зв. піар трэба ўлічваць - тое, што ў нас сокалы жывуць на касьцёле, ведаюць ужо амаль усе, а што ў Брэсце іх каля 50 пар - толькі самыя прасунутыя берасцейцы:)

 Што не кажы а выглядаюць файна. Датаго ж гэта арнітолагі ведаюць дзе птушак часцей можна сустрэць, а для простых карыстальнікаў маракі перш за ўсё прыцягваюць да сябе прыгажосцю, дык няхай пра птушку даведаюцца гледзячы на марку.

Я мог бы поспорить, что после телевизионных роликов и 4 статей в разных печатных изданиях, про 50 пар пустельги знают не только продвинутые орнитологи!!! То что в Гродно или в Минске гнездится несколько пар пустельги это здорово, но, отнюдь не уникально. Уникален Брест - 50 пар редкого сокола в ГОРОДЕ!!!  Пустельгу можно было бы разместить и на фоне Брестской крепости, например

Berkut, як нечага рэдкага недзе шмат - то яно ўжо не рэдкае. А праслаўляць (без нагоды ІІ Сусветнай вайны) Брэсцкую крэпасць, дзеля пабудовы якой у пачатку ХІХ стагоддзя рускія знішчылі ЎВЕСЬ горад Брэст, я б не стаў...

А наконт вядомасьці - можна паспрабаваць зрабіць аматарскае апытаньне:) Пакуль што маркі і іншыя паштовыя матэ\рыялы за большую вядомасьць гарадзенскіх птушак. Бо маляваліся ў Менску.

AE (госць) - 26.03.2010 - 23:44

In reply to by Harrier

здымкі Гродна файныя, на блоку ўнізе - 3 касцёлы-кляштары: Бернардынскі, Езуіцкі і Брыгіцкі. На картцы - два каралеўскія замкі, Бернардынскі і былы Базіліянскі кляштар, і нават Каложская царква 13 ст. Спрачацца чые птушкі больш вядомыя не трэба, трэба думаць як Год пустальгі арганізацваць так, каб пра яе людзі ведалі больш, чым пра прэзідэнта краіны. Калі яшчэ будзе Ў Беларусі Год Сокала?!

Спрачацца можа і не варта, а вось спаборнічаць - трэба. такім чынам больш цікава атрымліваецца розных вынікаў дасягаць.

А вось міт пра тое, што Брэсцкая крэпасьць - гэта ўсё, што мае Брэст, трэба змагацца. Так, гэта ўсё, што засталося ад старажытнага гораду, які сьпецыяльна знішчылі расейцы каб збудаваць некалькі кіламетраў казематаў, у тым ліку і гэтую крэпасьць. Таму гэта хутчэй "ўсё адмоўнае", што мае Брэст з ХІХ стагоддзя.

так, але гэта адмоўнае і ёсць галоўны цяперашні брэсцкі брэнд, як у Аушвіце Асвенцым. Хаця канешне які-небудзь Горад сакалоў можна было б раскруціць:)

падарожнік (госць) - 27.03.2010 - 18:13

In reply to by AE (госць)

Ой там, костел, замки! Зато Брест более чем на сто лет старше Гродно и первым в нашей стране (на 100 лет раньше Гродно) получил магдебургское право.

Feather - 27.03.2010 - 18:31

In reply to by падарожнік (госць)

О! Так гродненцы спаборничаюць! Ну ну) Хотя уже весь пиар перетянули...)

А на Брест не гоните. То, что для вас он современный ничего не значит - это ваше дело, но у других отношение к нему другое. Это ваша заслуга, что вы живёте в Гродно, а не в другом городе?? Не люблю шовинизма.

Хотя уже весь пиар перетянули...) - Перацягнулі адкуль?:)

Я ганю не на Брэст, а на тое, што прадстаўляць разынкай старажытнага гораду, які першым у Беларусі атрымаў магдэбургскае права, будыніну Брэсцкай крэпасьці, якая ёсьць прычынай і вынікам фактычнага зьнішчэньня гораду і яго славутых будынкаў неяк дзіўна для мяне. Для вас, брэстчане, не?

Мая заслуга ў тым, што я жыву тут, а не ў Брэсце, напрыклад, самая непасрэдная. І самае цікавае, што вельмі імаверна, што цяпер жыву нават на пляцы, які мог належаць да Тызенгаўзаў і нават да Канстанціна Тызенгаўза. Такія "намоленыя" месцы абавязваюць да большай адказнасьці.

Таму спаборнічаць будзе нялёгка:) - але карысна для ўсіх!

 +1 Circus

калі не Гародня, а Берасьце, то можна было б фонам зрабіць панараму старога Берасьця, да 1820 года...

і пустальга мела б зусім іншае значэньне - птушкі перанялі дух старога горада і ўвасабляюць яго цяпер сярод дзевяціпавярховікаў і шырокіх вуліц...

прабачце, ня ведаў, што такое шавінізм (Шовини́зм (фр. chauvinisme) — идеология и политика агрессивного национализма, проповедь национальной исключительности и превосходства.)

Сумна, што хтосьці адракаецца ад гісторыі, і ня бачыць розьніцы паміж нацыяналізмам і агрэсіўным нацыяналізмам...

 

freelancer, я б  назваў гэта  "лякальны патрыятызм", які дапамагае рабіць больш і лепш. Але абапіраючыся на свае карані. (Для гэтага трэба хаця б паспрабаваць іх ведаць.)

Я ўвесь час хачу іх падначыць, каб не супакойваліся на тым, што ў Брэсце 50 ці нават больш пар. Гэта трэба як мага больш і лепш раскручваць - і сярод мясцовых, і больш шырока. Бо калі не вы, дык хто ж лепш раскажа і пакажа ўнікальнасьць гэтай з'явы, прыгажосць гэтых ды іншых птушак - выкарыстоўвайце гэты шанец!

Можна было б нагоду марак з відам Горадні выкарыстаць - сказаць мясцовым журналістам - во як! у нас 50 пар, а на марках - Горадня! Выкарыстаць гэта ў сваіх мэтах і вядомасьць пустальгі ў вас раскруціць. Для гэтага амаль кожны спосаб добры!