Белы бусел і ЛЭП, ці ёсць рашэнне?

    Белы бусел і ЛЭП, ці ёсць рашэнне? 
На мінулым тыдні ў польскім горадзе Седльцэ адбыўся міжнародны семінар, прысвечаны праблемам узаемаадносін ЛЭП (ліній электра перадач) і белых буслоў. У семінары ўзялі ўдзел прыродаахоўнікі і энэргетыкі з Беларусі, Польшы і Украіны. Галоўнай мэтай семінару быў абмен досьветам прадстаўнікоў трох краін у галіне аховы белых буслоў і вырашэння праблем, узнікаючых ва ўзаемаадносінах гэтых птушак з чалавекам. Нажаль, беларусы мала што маглі расказаць сваім калегам з суседніх дзяржаў. Сустрэча адбылася у рамках супольнага праекту “Прыродаахоўныя арганізацыі і энергетычныя службы Польшы Украіны і Беларусі разам дзеля захавання белага бусла” дзякуючы фінансавай падтрымцы The Non-Governmental Organisations Fund Financial Mechanism і the Norwegian Financial Mechanism.

   Ці ёсць праблема?
Яшчэ 40 гадоў таму амаль усе буслы, за рэдкім выключэннем, у нашай краіне будавалі свае гнёзды на дрэвах і дахах дамоў. Па-першае, не было іншых больш выгодных месц, а па-другое, старых вялікіх дрэў па вёсках і мястэчках было шмат, а дахі скрозь былі саламяныя альбо гонтавыя, вельмі рэдка з бляхі альбо чарапіцы. Будаваць гнёзды на саламяных ці гонтавых стрэхах было вельмі зручна. 
За апошнія 40 гадоў упадабанні буслоў значна змяніліся, і сёння большасць птушак у нашай краіне, а зрэшты і ў суседніх, будуюць свае гнёзды на электрычных слупах і воданапорных башнях. Адбылося гэта з некалькіх прычын: па-першае, змяніўся матэрыял, якім сёння пакрываюць дахі – шыфер не самая зручная паверхня для мацавання гнязда. Усё менш і менш становіцца вялікіх дрэваў у вёсках. Але галоўнае – з’явіліся новыя, больш прыдатныя гнездавыя апоры – воданапорныя башні і электрычныя слупы. І калі гнездаванне на першых асаблівай шкоды не прыносіць ні буслам, ні чалавеку, дык гнездаванне на электрычных слупах вызывае шэраг праблем як для птушак, так і для чалавека. Электрычны слуп з пункту гледжання буслоў, нажаль, найбольш прыдатная для будовы гнязда апора. Бо і вышыня адпаведная, і падлёт найлепшы, і мацаваць гняздо вельмі зручна. За апошнія 40 год колькасць буслоў, гняздуючых на слупах, увесь час павялічвалася і, нажаль, будзе павялічвацца далей, бо птушаняты, якія выхаваліся на слупе, сваё гняздо ў будучым таксама пабудуюць мянавіта на такой гнездавой апоры. Сёння ў Беларусі каля 25% буслоў будуе гнёзды на слупах, а ў Берасцейскай вобласці - больш за 30% . Разам гэта больш за 4300 гнёздаў. 
  Чаму мы
Пасля апошніх сусьветных улікаў буслоў, якія адбыліся ў 2004-2005 гг., лічэбнасць сусьветнай папуляцыі гэтага віду ацэнена ў 230 000 пар. У розных краінах Еўропы колькасць гняздуючых белых буслоў вельмі адрозніваецца. Напрыклад, у такіх краінах як Францыя, Італія, Швецыя, Данія гняздуе вельмі мала птушак, у апошніх трох 63, 29,3 адпаведна. Больш за ўсё іх гняздуе ў Польшчы – 52 500, Іспаніі – 33 217, Украіне 30 000, а так сама на Беларусі – 20 342 пары. Такім чынам, амаль палова сусьветнай папуляцыі белага бусла гняздуе ў межых трох суседніх краін - Польшча, Беларусь і Украіна, разам гэта 103 842 пары. Таму менавіта гэтыя краіны нясуць найбольшую адказнасць за захаванне віду. 
  Як там у іх…
У Польшчы ўжо каля 15 гадоў рэалізуецца “Праграмма аховы белага бусла і вільготных тэррыторый”. Гэтую праграмму рэалізуе некалькі няўрадавых праэкалагічных арганізацый, сярод якіх Прыроднае Таварыства “Bocian”, а каардынуе Польскае Таварыста Сябраў Прыроды “рro Natura”. У рамках гэтай праграммы рэалізуюцца самыя разнастайныя мерапрыемствы, накіраваныя на ахову і дапамогу белым буслам. Гэта ахова месцаў харчавання і гнёзд, адукацыя, дапамога раненным птушкам. Дзякуючы фінансавай падтрымцы шэрагу фондаў, удзелу спецыялістаў, а таксама актыўнасці сябраў арганізацый і простых жыхароў краіны атрымалася вельмі шмат зрабіць: у межах усёй краіны захавана больш за 10 000 гнёзд буслоў, арганізавана буйнамасштабная адукацыйная праграму, уратавана шмат параненых птушак, арганізавана міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне аховы гэтага віду. У дзейнасці па захаванню буслоў удзельнічаюць мясцовыя органы ўлады, школы, дырэкцыі прыродаахоўных тэрыторый, энэргетычныя службы, прыватныя асобы і інш. 
З 2003 году прыродаахоўнае таварыства “Bocian” разам з Заходне-Украінскім Арніталагічным Таварыствам рэалізуе міжнародную праграму, накіраваную на абмен вопытам, утварэнне шырокай кампаніі па ахове віду на Украіне. На сёняшні дзень вынікам гэтага супрацоўніцтва стала ўсталяванне больш за 400 платформ для буслоў на слупах ЛЭП, стварэнне больш за 300 школьных экалагічных клубаў па ўсёй Украіне, разпрацоўка адукацыйнай праграммы “Лелека”, міжнародныя абмены. 
   А што ў нас…
Беларусь ўжо тры разы ўдзельнічала ў міжнародных уліках белых буслоў, на падставе міжнароднага досьведу апрацаваныя метадычныя навуковыя працы па вырашэнню праблемы птушак і ЛЭП, былі пэўна і спробы наладзіць супрацоўніцтва з энэргетыкамі… Але нажаль, як кажуць “воз и ныне там”. Буслы гінуць ад паражэння электрычным токам, энэргетыкі маюць вялікія праблемы ад пастаянных аварый на ЛЭП. Ці хто-небудзь займаецца экалагічнай адукацыяй з дзецьмі альбо дапамогай параненым птушкам і аднаўленнем гнёзд? Напэўна, хтосьці дзесьці ўласнымі сіламі… Але ў маштабах краіны ці вобласці аб гэтым нічога не вядома.
Пад час семінару прыродаахоўнікі і энэргетыкі з Беларусі змаглі не толькі пачуць, але і на ўласныя вочы ўбачыць, як вырашаюцца праблемы буслоў і ЛЭП у Польшы. Пазнаёміліся таксама з досьведам украінцаў. Важным момантам семінару была магчымасць менавіта непасреднай размовы паміж “рэальнымі” энэргетыкамі з трох краін, дзе існуе праблема буслоў і ЛЭП, знаёмства з дьсьведам суседзяў, як кажуць, з першай крыніцы. Здаецца, беларускіх энэргетыкаў пераконваць у тым, што такая праблема існуе, непатрэбна. Пераканацца ж у тым, што гэтую праблему можна вырашыць карысна для ўсіх, яны змаглі на ўласныя вочы. Спадзяемся, што тры дні семінару не прайшлі дарэмна, бо ўжо ў апошні дзень былі абмеркаваны накірункі і магчамасці супрацоўніцтва ў гэтай галіне паміж беларускімі прыродаахоўнікамі і энэргетакамі, сапраўды разам для птушак і людзей!



Андрэй Абрамчук 
Брэсцкае абластное аддзяленне ГА “АПБ”.


 

Comments

Цікавы і зьмястоўны матэрыял. Я калі быў у Седльцах  і размаўляў, міжы іншым з прэзэсам Боцяна, ён сказаў, што кошт зьмяшчэньня адной платформы на слупе і замены ізалятараў (падвядзеньня току) каштуе каля 3000 даляраў. Палову бяруць на сябе польскія энергетыкі. А як плануецца ў нас?

 

Очень жаль, что не удалось поучаствовать в работе семинара, мне было бы крайне интересно. Спасибо Андрею Абрамчуку, который организовал приглашение от поляков, но польское посольство не устраивали подаваемые документы, поэтому не получилось:(
 

Вот мой маленький вклад в решение проблемы. Маленькая заметка по материалам интервью в Минском курьере. Корреспондентка сильно сократила правленый мной текст, ну и не обошлось без "журналистских ляпов", типа шиферных крыш аисты избегают, потому как гнездо (!) с'езжает. Тем не менее, писать о проблеме нужно, и чаще, иначе не пробить наших главных энергетиков.

http://mk.by/2010/04/15/18121/