Першыя малыя лебедзі (Cygnus columbianus) прыляцелі на сваё звычайнае месца зімоўкі ў знакаміты цэнтр водаплаўных птушак у Slimbridge, графства Gloucestershire (Вялікабрытанія). Персанал, які адкрываў цэнтр для наведвальнікаў, адзначыў першых 8 лебедзяў. Гэта самая ранняя рэгістрацыя з 2003 году.
Паводле народных прыкметаў, калі малыя лебедзі рана прылятаюць на зімоўку, трэба чакаць халоднай зімы. Ў мінулым годзе малыя лебедзі прыляцелі сюды на два тыдні пазней, чым сёлета, аднак адразу ў нашмат большай колькасці. Хутка пасля гэтага на Брытанскіх астравах запанавала самая халодная зіма за апошнія 31 гады.
Дарослыя птушкі могуць быць індывідуальна распазнаныя дзякуючы ўнікальным малюнкам жоўтага і чорнага на іх дзюбах. Два з прыляцелых ужо былі апазнаныя як пара з імёнамі Riso і Risa. Яны прыляцелі разам з 5 мінулагоднімі птушанятамі, якія пакуль не маюць імёнаў, бо колеры на іх дзюбах пакуль не ўсталяваліся канчаткова. Іншыя лебедзі пакуль чакаюць на ідэнтыфікацыю.
Джэймс Ліз (James Lees), ахоўнік рэзервату WWT Slimbridge, сказаў: “Яны праляцелі каля 2500 міль са сваіх гнездавых тэрыторый у тундры Расіі і сёння цэлы дзень, напэўна, будуць адпачываць. Такі ранні прылёт можа азначаць, што сёлетняя зіма будзе нават халаднейшай, чым мінулагодняя.”
WWT працуе разам з даследчыкамі з універсітэту Leeds каб адпаведным чынам прааналізаваць даты прылёту малых лебедзей у Слімбрыдж за апошнія 40 год і паглядзець, ці на іх уздзейнічаюць змены клімату. Ў бліжэйшы час вынікі гэтай супрацы будуць апублікаваныя.
Малыя лебедзі ў невялікай колькасці практычна штогод адзначаюцца пад час міграцыі ў Беларусі.
Здымак з www.bbc.co.uk
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
AV - 19.10.2010 - 13:49
Гэта самая ранняя
Гэта самая ранняя рэгістрацыя з 2003 году. - это значит, что в 2002-3 тоже была холодная зима?
Harrier - 19.10.2010 - 13:52
In reply to Гэта самая ранняя by AV
Засталося нядоўга чакаць -
Засталося нядоўга чакаць - паглядзім, якая будзе.
svetlana vranova - 19.10.2010 - 18:42
In reply to Гэта самая ранняя by AV
U nas sa juz trzy tygodni
U nas sa juz trzy tygodni jemioluszki (Fringilla montifringilla). To jest tez bardzo rano! Dzisiaj nawet byly juz w karmniku jednego naszego czlonka.
svetlana vranova - 19.10.2010 - 18:42
In reply to Гэта самая ранняя by AV
U nas sa juz trzy tygodni
U nas sa juz trzy tygodni jemioluszki (Fringilla montifringilla). To jest tez bardzo rano! Dzisiaj nawet byly juz w karmniku jednego naszego czlonka.
aistok - 19.10.2010 - 19:12
In reply to U nas sa juz trzy tygodni by svetlana vranova
Вы говорите про свиристеля
Вы говорите про свиристеля ( Bombycilla garrulus)? Или все же про вьюрка (Fringilla montifringilla)? Думаю, что все таки первый вид, который прилетает к нам на зиму.
svetlana vranova - 19.10.2010 - 19:41
In reply to Вы говорите про свиристеля by aistok
Jesli ja pishu Fringilla
Jesli ja pishu Fringilla montifringilla, togda ja dumaju Fringilla montifringilla, i ne Bombycilla garrulus :-)
Oni k nam normalno priletajut v srednem vtoruju nedelju v oktjabre. V etom godu pervye byli uzho ranshe.
AV - 19.10.2010 - 20:05
In reply to Jesli ja pishu Fringilla by svetlana vranova
jemioluszki po polski eto
jemioluszki po polski eto Bombicilla garrulus, potomu Aistok i utocznil latyn...
svetlana vranova - 19.10.2010 - 20:21
In reply to jemioluszki po polski eto by AV
Pravda! Otshen izvinjajus,
Pravda! Otshen izvinjajus, eto moja oshibka. Luchshe budu pisac tolko po latinsku (ili po chesku - B. garrulus - eto brkoslav i F. monfringilla eto jíkavec :-) )