Малыя лебедзі ўжо на зімоўцы. Будзе надзвычай халодная зіма?

Першыя малыя лебедзі (Cygnus columbianus) прыляцелі на сваё звычайнае месца зімоўкі ў знакаміты цэнтр водаплаўных птушак у Slimbridge, графства Gloucestershire (Вялікабрытанія). Персанал, які адкрываў цэнтр для наведвальнікаў, адзначыў першых 8 лебедзяў. Гэта самая ранняя рэгістрацыя з 2003 году.


Паводле народных прыкметаў, калі малыя лебедзі рана прылятаюць на зімоўку, трэба чакаць халоднай зімы. Ў мінулым годзе малыя лебедзі прыляцелі сюды на два тыдні пазней, чым сёлета, аднак адразу ў нашмат большай колькасці. Хутка пасля гэтага на Брытанскіх астравах запанавала самая халодная зіма за апошнія 31 гады.
Дарослыя птушкі могуць быць індывідуальна распазнаныя дзякуючы ўнікальным малюнкам жоўтага і чорнага на іх дзюбах. Два з прыляцелых ужо былі апазнаныя як пара з імёнамі Riso і Risa. Яны прыляцелі разам з 5 мінулагоднімі птушанятамі, якія пакуль не маюць імёнаў, бо колеры на іх дзюбах пакуль не ўсталяваліся канчаткова. Іншыя лебедзі пакуль чакаюць на ідэнтыфікацыю. 
Джэймс Ліз (James Lees), ахоўнік рэзервату WWT Slimbridge, сказаў: “Яны праляцелі каля 2500 міль са сваіх гнездавых тэрыторый у тундры Расіі і сёння цэлы дзень, напэўна, будуць адпачываць. Такі ранні прылёт можа азначаць, што сёлетняя зіма будзе нават халаднейшай, чым мінулагодняя.” 
WWT працуе разам з даследчыкамі з універсітэту Leeds каб адпаведным чынам прааналізаваць даты прылёту малых лебедзей у Слімбрыдж за апошнія 40 год і паглядзець, ці  на іх уздзейнічаюць змены клімату. Ў бліжэйшы час вынікі гэтай супрацы будуць апублікаваныя.

Малыя лебедзі ў невялікай колькасці практычна штогод адзначаюцца пад час міграцыі ў Беларусі.
Здымак з www.bbc.co.uk

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Comments

Вы говорите про свиристеля   ( Bombycilla garrulus)? Или все же про вьюрка (Fringilla montifringilla)? Думаю, что все таки первый вид, который прилетает к нам на зиму.