Пасля таго, як у мінулым годзе Брытанскі ўрад дазволіў атрымліваць абмежаваную колькасць дазволаў на адстрэл вялікіх бакланаў (Phalаcrоcorax carbo), іх было застрэлена 2133 птушкі. Як галоўная прычына адстрэлаў падаюцца страты, якія нясуць ад бакланаў рыбаводныя гаспадаркі.
З канца 1990х гг. велічыня мясцовай папуляцыі вялікага баклана павялічылася з 18 да 21 тысячы птушак. Зразумела, што праз нейкі час мусіла дайсці да адкрытага супрацьстаяння з рыбаводамі. Паводле апытання, праведзенага даследчыкамі з універсітэту Swansea, большасць рыбакоў лічыць, што бакланы прыносяць больш шкоды, чым выдры і амерыканскія норкі.
Каардынатар праекту па ўзаемадзеянню з рыбакамі д-р Дэн Форман (dr Dan Forman), пагаджаецца, што ў выключных выпадках бакланы могуць нават знішчыць сэнс існавання рыбаводнай гаспадаркі, аднак падкрэслівае, што трэба шукаць метады, якія дазволяць рыбаводам мець прыбытак, а рыбаедным птушкам захаваць папуляцыі адпаведнага памеру.
Прадстаўнікі RSPB прапануюць не забіваць птушак, а не дазволіць ім карыстацца з вынікаў працы рыбаводаў – г.зн. адпалохваць іх рознымі спосабамі і накрываць рыбаводныя сажалкі сеткамі.
Здымак вялікага баклана Рамана Шкабары
Паводле Daily Telegraph праз www.birwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
AV - 11.11.2010 - 00:37
канешне, хто тую выдру калі
канешне, хто тую выдру калі бачыў?...