З новага году – абноўлены BTO

Адна з найстарэйшых і найбольш аўтарытэтных прыродаахоўных і даследуючых птушак брытанскіх арганізацый – British trust for Ornithology (BTO) распачаў маштабны рэстайлінг арганізацыі  і знешняга выгляду ўсяго, што з ёй злучана.


З 1933 - году заснавання - і да снежня гэтага году ВТО мела тое самае лога – олушу. Аднак пасля адмыслова праведзенага маркетынгавага даследавання, якое праводзілася на працягу апошніх 12 месяцаў, былі атрыманы непакоячыя дадзеныя. Былі  падрабязна апытаныя сябры арганізацыі, валантэры і бёдуотчары. Многія сябры і валантэры не разумелі, чым дакладна займаецца арганізацыя, новыя валантэры  адчувалі сябе без падтрымкі і стары спосаб прэзентацыі арганізацыі аказаўся мала неэфектыўным.
На аснове атрыманых фактаў было вырашана цалкам змяніць уэб-сайт www.bto.org , стварыць новае лога. На працягу 2011 году адбудуцца наступныя змены ў іміджы арганізацыі дзякуючы поўнай перапрацоўцы дызайну ўсіх выданняў ВТО.
На ўсё гэта запланаваныя расходы ў памеры £34500. На само даследаванне ўжо было патрачана больш £300 000. Аднак арганізацыя мае планы павялічыць сяброўства на 7% ужо ў наступным годзе, што павінна вярнуць усе расходы.
Фіона Барклэй (Fiona Barclay), дырэктарка парталу BirdGuides сказала: "Гэта новы і свежы выгляд і я адчуваю, што цяпер BTO сапраўды мае новы твар сучаснай арганізацыі. Цяпер вельмі цікавы час і мы спадзяемся працаваць разам з новым, больш даступным і сучасным трастам у наступныя гады”."

Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

Comments

 Забыл от возмущения дописать.

Вообще, такое ощущение, что в последнее время все идет по пути упрощения или примитивизма. Чтобы не дай бог не напрягать мозги потенциальных клиентов (или назовите их как хотите).

Павел Пинчук

Павел, вельмі падобныя каментары (ў сваёй большасці) пад гэтай навіной на сайце-крыніцы.

Думаю, што такое моцнае спрашчэньне і ёсьць логатыпам сучаснага тыпу - складаныя і дэталізаваныя - гэта ўжо анахранізм і яны будуць зьнікаць, бо проста не вытрымаюць канкурэнцыі. Не ведаю, ці на жаль, ці на добрае.

ПС Пра якасьць менавіта гэтага лога я не пішу. А вось, напрыклад, Бёдлайфаўскае мне вельмі падабаецца. Хаця і старое - са скапой на глобусам таксама выглядала добра. Але гэта розныя часы і ўзроўні.

 Такое ощущение, что для современного общества скоро все упростится до прямых линий и кругов с квадратиками.

А пошевелить мозгами - это уже анахронизм.

Павел Пинчук

Моцна спрашчаючы - калі для ўспрыняцьця і пазнавальнасьці адных лога не трэба варушыць мазгамі, а для другіх- трэба, то другія проста не вытрымліваюць канкурэнцыі і павінны будуць зьмяніцца.

Іншая справа, што спрашчэньне павінна быць мастацкім і пазнавальным, а не толькі спрашчэньнем.