Дзьмітры Якубовіч - абсалютны пераможца Гродзенскага абласнога фотаконкурсу "Нашы птушкі-2011"

Кожны фотаконкурс мае сваю адметнасць. Мае свае традыцыі і гісторыю і Гродзенскі абласны фотаконкурс "Нашы птушкі", які сёлета праходзіў ужо ў шосты раз. Справа ў тым, што здымкі птушак ацэньваюць удзельнікі канферэнцыі Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ. Аўтары фотак не падпісваюцца, і гледачы выбіраюць здымкі або іх серыі паводле сваіх уражанняў. Пры чым ёсць магчымасць ацаніць 5 найлепшых фотак, якія адпаведна месцам, прастаўленым у квітку на галасаванне, атрымліваюць ад 1 да 5 балаў. 

Так было і ў гэты раз - тыдзень таму ў Гродзенскай гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага адкрылася фотавыстава "Нашы птушкі-2011", трохі больш за 30 здымкаў з якой ацэньвалі амаль усе удзельнікі канферэнцыі АПБ ад 7 да 70 год. Усяго было атрымана 56 квіткоў і галасы гледачоў падзяліліся наступным чынам:

1 месца з 94 баламі - "Сініца-апалоўнік" Дзьмітрыя Якубовіча (Гродна):

2 месца з 83 баламі - "Кулік-марадунка" Дзьмітрыя Якубовіча:

3 месца з 72 баламі - "Чыж" Дзьмітрыя Якубовіча:

4 месца з 63 баламі - "Узлёт (сіваграк)"  Уладзіміра Янушэвіча (Слонім):

5 месца з 60 баламі - "Шэрыя жураўлі" Дзьмітрыя Якубовіча:

Такім чынам, здымкі аднаго фатографа занялі першыя тры месцы!

Віншуем Дзьмітрыя Якубовіча з заслужанай перамогай!

За яе яму быў уручаны адмысловы прыз - фатограф-анімаліст у мініятуры, зроблены па замове нашага сайту Інай Жызнеўскай, дызайнеркай з Жодзіна. 

Акрамя гэтага, каштоўныя прызы уручаны таксама за другое і - як выключэнне - чацвёртае месца. 

Прыз за перамогу ў Гродзенскім абласным фотаконкурсе "Нашы птушкі-2011".

Як і мінулыя гады, фотавыстава будзе на працягу году - да лютага 2012 году і наступнай канферэнцыі Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ - вандраваць па навучальных установах і бібліятэках розных гарадоў і вёсак Гарадзеншчыны, дзе выдатныя здымкі нашых птушак змогуць паглядзець тысячы людзей рознага ўзросту.

Наступны прыпынак фотавыставы з канца сакавіка - школа №35 г.Гродна.

Падрыхтаваў (тэкст і здымкі пераможцы і прыза) Дзьмітры Вінчэўскі,

Гродзеснкае абласное аддзяленне АПБ і сайт www.birdwatch.by

Comments

АВ (госць) - 06.03.2011 - 16:29

поздравляю, Дмитрий! Успехов в 2011! К организаторам: Непонятно кому вручен приз за 2е место? Почему не давалось за 3е? По логике автор занявший несколько мест должен брать одну высшую награду, 2-е - следующему и т.д. Победителю не нужны 2е и 3 е места (разве что призы:), а это поддержка для других фотографов. Потом, голосуя, на выставке понял, что трудно в памяти удержать больше 3-4 фотографий, хороших было очень много. Хотя любой другой способ затрудняет подсчет, я бы все-таки предложил для объективности зрителю на листике помечать ВСЕ фото, которык ему понравились (как на польском сайте кстати), у кого-то это будет одна фото, у другого - 10 или 15. (Оценивать фото между собой с разницей в 1 балл - необъективно.) Для легкости обработки в таком случае можно было бы например давать список всех фото/их номеров, а человек помечал бы плюсиком особо понравившиеся. Успехов!

Прыз за другое месца - флэшка на 8 Гб - уручаны таксама Дз.Якубовічу. З-за яе зусім маленькіх памераў не атрымалася зрабіць фота з ёй:)

Каб падтрымаць выдатны здымак У.Янушэвіча, яго ўзнагародзілі за здымак, які апынуўся на 4м месцы.

Згодны, што выдатных і добрых здымкаў было шмат, і выбраць найлепшыя цяжкавата. Але калі ў гэтым удзельнічае больш за 50 чалавек з наборам у 15 балаў кожны (5+4+3+2+1), карціна вынікаў атрымліваецца аб'ектыўная. Тыя, якія падабаюцца большасьці, атрымліваюць больш балаў і перамагаюць.

Асноўная ўзнагарода ў нашым фотаконкурсе ўсё ж не прызы - хаця сёлета яны - асабліва за 1е месца - выдатныя і адмысловыя. Асноўнае - вандроўка фотавыставы па Гарадзеншчыне, дзе здымкі нашых прыгожых і незвычайных птушак, а таксама з подпісаў пад здымкамі - іх аўтараў - убачаць тысячы людзей.