Паводле апошняга адкрыцця італьянскіх антраполагаў, якія даследавалі разнастайныя парэшткі ў пячоры Fumane (Вэрона, Італія), неандэртальцы (Homo neanderthalensis) выкарыстоўвалі птушынае пер’е ў якасці ўпрыгожванняў. Нашыя крэўныя жылі ў гэтай частцы Апэнінскага паўвострава прыкладна 44 тысячы гадоў таму. У гротах і пячорах, якія яны выкарыстоўвалі, навукоўцы знайшлі 660 костак ад 22 відаў птушак.
На некаторых костках крылаў былі выразныя надрэзы або драпіны, якія кажуць пра тое, што з крылаў гэтых птушак спецыяльна даставалі доўгія махавыя.
Такім чынам атрымліваецца, што неандэртальцы ўпрыгожвалі сябе пёрамі барадача (Gypaetus barbatus), чорнага грыфа (Aegypius monachus), арла-маркута (Aquila chrysaetus). Іншыя віды птушак, косткі якіх знойдзены сярод парэшткаў, гэта між іншым сокал-шулёнак (Falco vespertinus), вялікі голуб (Columba palumbus) i драч (Crex crex). Антраполагі выключаюць магчымасць выкарыстання гэтых птушак для ежы, таксама як і выкарыстанне атрыманых пёраў для паляпшэння канструкцыі стрэлаў.
Такім чынам застаецца толькі магчымасць модных упрыгожванняў? Аднак гэтае сцвярджэнне аспрэчваецца многімі іншымі навукоўцамі.
Артыкул пра незвычайнае адкрыццё з’явіўся ў часопісе "Proceedings of the National Academy of Sciences".
Рэканструкцыя выгляду неандэртальца з www.bbc.news.co.uk
Паводле www.kopalniawiedzy.pl праз www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Kiolk - 16.03.2011 - 17:58
Значыць неандэртальцы былі
Значыць неандэртальцы былі першымі арнітолагамі і бёдуочарамі, а таксама напэўна і ў весну палявалі...
Harrier - 17.03.2011 - 00:40
In reply to Значыць неандэртальцы былі by Kiolk
А чаму палявалі вясной? Скуль
А чаму палявалі вясной? Скуль гэтая выснова ўзялася?
Kiolk - 17.03.2011 - 14:05
In reply to Значыць неандэртальцы былі by Kiolk
Таму што 22 віда птушак
Таму што 22 віда птушак нельга злапаць толькі падчас восеньскай міграцыі ці на зімоўцы, гэта простая фізіка і нармалёвае размеркаванне...
Harrier - 17.03.2011 - 16:04
In reply to Таму што 22 віда птушак by Kiolk
А летам 22 віды можна
А летам 22 віды можна злапаць-падстрэліць?
Kiolk - 17.03.2011 - 17:11
In reply to А летам 22 віды можна by Harrier
Канешне можна, так жа як і
Канешне можна, так жа як і вясной....
І не факт, што летам трэба лапаць усе 22 віды, калі шмат іншай ежы, а вось вясной, калі толькі з'явіліся пралескі, кожны від будзе на вагу золата..
Kiolk - 17.03.2011 - 17:12
In reply to Канешне можна, так жа як і by Kiolk
І напэўна шлюбныя пёры больш
І напэўна шлюбныя пёры больш каштоўныя за лінныя... Асабліва для разнастайных забабонаў....
Harrier - 17.03.2011 - 18:34
In reply to І напэўна шлюбныя пёры больш by Kiolk
Антраполагі сцвярджаюць, што
Антраполагі сцвярджаюць, што яны іх не елі.
aв (госць) - 17.03.2011 - 18:41
логика есть, да, охотились
aistok - 17.03.2011 - 19:02
In reply to логика есть, да, охотились by aв (госць)
А Вам не кажется, друзья, что
А Вам не кажется, друзья, что уж больно он похож на белорусского современного охотника? Только он ловил-убивал для пропитания, а "наши'...