Неандэртальцы ўпрыгожвалі сябе пёрамі

Паводле апошняга адкрыцця італьянскіх антраполагаў, якія даследавалі разнастайныя парэшткі ў пячоры Fumane (Вэрона, Італія), неандэртальцы (Homo neanderthalensis) выкарыстоўвалі птушынае пер’е ў якасці ўпрыгожванняў. Нашыя крэўныя жылі ў гэтай частцы Апэнінскага паўвострава прыкладна 44 тысячы гадоў таму. У гротах і пячорах, якія яны выкарыстоўвалі, навукоўцы знайшлі 660 костак ад 22 відаў птушак.

На некаторых костках крылаў былі выразныя надрэзы або драпіны, якія кажуць пра тое, што з крылаў гэтых птушак спецыяльна даставалі доўгія махавыя.
Такім чынам атрымліваецца, што неандэртальцы ўпрыгожвалі сябе пёрамі барадача (Gypaetus barbatus), чорнага грыфа (Aegypius monachus), арла-маркута (Aquila chrysaetus). Іншыя віды птушак, косткі якіх знойдзены сярод парэшткаў, гэта між іншым сокал-шулёнак (Falco vespertinus), вялікі голуб (Columba palumbus) i драч (Crex crex). Антраполагі выключаюць магчымасць выкарыстання гэтых птушак для ежы, таксама як і выкарыстанне атрыманых пёраў для паляпшэння канструкцыі стрэлаў.


Такім чынам застаецца толькі магчымасць модных упрыгожванняў? Аднак гэтае сцвярджэнне аспрэчваецца многімі іншымі навукоўцамі.


Артыкул пра незвычайнае адкрыццё з’явіўся ў часопісе "Proceedings of the National Academy of Sciences".


Рэканструкцыя выгляду неандэртальца з www.bbc.news.co.uk
Паводле www.kopalniawiedzy.pl праз www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

Comments

 Таму што 22 віда птушак нельга злапаць толькі падчас восеньскай міграцыі ці на зімоўцы, гэта простая фізіка і нармалёвае размеркаванне...

 Канешне можна, так жа як і вясной....

І не факт, што летам трэба лапаць усе 22 віды, калі шмат іншай ежы, а вось вясной, калі толькі з'явіліся пралескі, кожны від будзе на вагу золата..

aв (госць) - 17.03.2011 - 18:41

логика есть, да, охотились они круглый год, и яйца собирали и на гнездах птиц хватали и птенцов ели. Смешно только, что наши некоторые соотечественники до сих пор им пытаются подражать:) Самые мужественные. Нравится мне этот дядька с копьем. Любовно сделан, как живой. Это не наши музеи с испоганенными зверями и птицами, над трупами которых еще и надругались.

А Вам не кажется, друзья, что уж больно он похож на белорусского современного охотника? Только он ловил-убивал для пропитания, а "наши'...