Дакументацыйныя здымкі
Фармаванне пары ў многіх нашых відаў птушак адбываецца толькі пасля вяртання на патэнцыйную гнездавую тэрыторыю. І тут паўстае праблема выбару адпаведнага для размнажэння партнёра.
Ў рачных крычак (Sterna hirundo) праверыць выбар месца і самца самкам параўнальна проста - ён не толькі павінен громка крычаць і паказаць самцы адпаведнае месца для ямкі-гнязда (а ў апошнія гады нават і на вялікіх плоскіх дахах), але і рэгулярна прыносіць здабычу-рыбку. Бо калі ён не здольны пракарміць сябе і сваю (будучую) партнёрку, то як ён дасць пазней рады карміць усю сям'ю, ўключна з птушанятамі?
Самка ў такім выпадку не палюе зусім і мае час для спакойнага фармавання энергетычных і іншых запасаў для фармавання яек.
рака Нёман у Горадні, 05-2015.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Аднак не трэба думаць, што адразу пасля выбару партнёра ў пары ўсё ідзе гладка і "на аўтамаце" - зусім не! Вось нават рыбку з першага разу перадаць не атрымалася:
Аднак з часам партнёры ўсё лепш і лепш "прыціраюцца" адзін да аднаго і трацяць менш часу і энэргіі на такія падставовыя дзеянні.
З другога разу (пачатак якога я на здымках прапусціў), ўсё ў іх атрымалася:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svyat08 - 09.05.2015 - 12:30
Цікава пачытаць пра такія
Цікава пачытаць пра такія птушыныя паводзіны.І вельмі карысна.
Yavorets T - 09.05.2015 - 14:25
In reply to Цікава пачытаць пра такія by svyat08
Сапраўды цікава, дзякуй.
Сапраўды цікава, дзякуй.