Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Домікі для сіпух на Бераставіччыне

Пасля таго, як неабыякавыя людзі пад час краўдфандынгавай кампаніі даслалі ў два разы больш грошай на выратаванне ў Беларусі сіпухі (Tyto alba), чым разлічвалі яе арганізатары з АПБ, шанец займець сваю гнездавую скрыню атрымалі не толькі совы з заходняй часткі Берасцейшчыны (дзе гэта адразу планавалася), але і з захаду Гарадзеншчыны.

Пасля даследавання фермаў і вёсак у Бераствіцкім раёне ўздоўж мяжы з Польшчай (далёка ад яе сіпухі ў Беларусі не адзначаліся на гнездаванні), мы выбралі некалькі добрых - на наш погляд - месцаў куды можна было б павесіць сіпушаткнікі. І вось 7 штучных гнёздаў зробленыя і сёння мы павесілі у будынку б. млына ў в.Муравана і ў старой ферме ў в.Лішкі першыя дзве з іх.

Наперадзе ў бліжэйшыя дні - яшчэ 5 гнездавых скрыняў і маніторынг за імі. Спадзяемся, што совы ацэняць нашу працу!

Вялізарны дзякуй Яўгену Вінчэўскаму, Юрыю Лукашэнцы, Вітаўту Парфёненку, Вользе Янчурэвіч і мясцовым жыхарам за актыўную дапамогу!

06-12-2019, Гарадзеншчына

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Дзякуй за добрыя словы! Прадказаць немагчыма - зараз проста большая імавернасць, што зіогуць знайсці сабе жытло побач з фермамі, дзе могуць паляваць. 

 Домікі зробленыя з мэблявых шчытоў. Гэты матэрыял вельмі гладкі. Як птушаняты будуць выбірацца, калі прыйдзе час? Кіпцюрамі за такую паверхню не зачапіцца.