Думаю, што найбольш радаваліся апошнім ліўням, якія часам шлі 2-3 разы за суткі, гарадзкія ластаўкі (Delichon urbucum). Справа ў тым, што сотні гэтых птушак штогод гняздуюць сярод т.зв. інжэнерных камунікацый пад 'старым' мастом. І невялікія калужыны, якія дзякуючы дажджам утварыліся пад ім жа, стварылі выдатныя магчымасці не адлятаючы далёка, набраць свежай гразі патрэбнай ім кансістэнцыі.
А там ужо як каму пашанцавала - адны пары закрылі ёй дзіркі ў мінулагодніх гнёздах (гл. перадапошнія здымкі), а іншыя сталі пачынаць будаўніцтва 'з нуля'. А вось набор гразі адбываўся аднолькава: некалькі птушак вельмі нізка па некалькі разоў пралятаў над калужынамі і ацэньваў бяспеку прызямлення. І калі на край калужыны сядала першая ластаўка, за ёй сядалі каскадам іншыя:
І наступныя некалькі секунд кавалачкі гразі набіраліся па-максімуму - каб не ляцець паўпустымі на свае будоўлі:
Ну а потым, праз хвіліну-дзве ўсё паўтаралася.
Працяг будзе
05 і 06-06-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ