У пачатку ліпеня са сваіх норак выляцелі маладыя ластаўкі-зямлянкі (Riparia riparia).
Усяго норак было каля двухсот і знаходзіліся яны ў шырокай траншэі на схіле пад "старым замкам". Я бываю там двойчы на дзень і добра бачыў, як маладыя ластаўкі заляталі назад у норкі (пэўна нават не ўсвае - бо як пасля вылету запомніць у якой з іх яны правялі першыя тыдні жыцця?). Паступова яны ўсё радзей вярталіся туды і потым я больш на месяц забыў пра зямлянак і гэтую тарншэю, бо ластаўкі не давалі поваду туды заглядаць.
І вось амаль раптам яны ізноў сталі залятаць у некаторыя норкі! Іх не было столькі, колькі ў сярэдзіне лета, але прыкладна 30-40 птушак заляталі ў норкі і выляталі з іх.
Што ж адбываецца, чаму маладыя зямлянкі вырашылі вярнуцца ў норкі? Які ў гэтым сэнс?
Пасля прагляду серыі здымкаў аказалася, што гэта ...новыя птушаняты, якіх ужо у выйсця з норкі дакармліваюць бацькі!
Не чуў раней, каб зямлянкі мелі другі вывадак у нашых шыротах, але і так доўга назіраць за іх жыццём раней магчымасці не меў. Можа гэта звычайная справа?
23-08-2019, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ