Дакументацыйныя здымкі
Два дні таму, калі я праходзіў праз невялікі пералесак з лісцевых' дрэваў у горадзе, то ад нечаканасці нават прыпыніўся на хвілін 5: з усіх бакоў і з рознай вышыні крычалі шпакі (Sturnus vulgaris)! Прычым так гучна і шчыльна, што сумневаў у тым, што ў іх выляцела моладзь, шмат моладзі, не засталося.
А ўчора зранку я праз шыбу ў кухні змог назіраць, як адзін з дарослых шпакоў хацеў накарміць невялікай скарынкай хлеба свайго отпрыска. Дарослы ведаў, што гэта - ежа, але як ні прапноўвываў і ні засоўвываў у рот маладому, той адмаўляўся яе праглынаць. Калі ж дарослы аддаляўся з ёй, то малады, вядома, перадумваў і даганяў, патрабуючы ежу. "Дык бяры!" - ізноў сунуў тую самую скарынку адзін з бацькоў, але гэта яўна было не тое, чаго чакаў малады)
У рэшце рэшт дарослы знік на секунды са скарынкай і прыляцеў за другой ужо пусты. Ці то з'еў сам, ці то гэта была ўжо іншая птушка.
28-05-2022, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Другая гісторыя ТУТ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Lighty - 29.05.2022 - 15:28
"Я мошкаедны шпак, а не…
"Я мошкаедны шпак, а не галуб які! Мяса давай!" :D
pva - 30.05.2022 - 10:46
Цікавыя ўзаемаадносіны …
Цікавыя ўзаемаадносіны (бацькі-дзеці) вы прымецілі. Інстынкт штурхае "маму": пакармі, а мозг не можа зразумець, чаму яму даюць, а ён не есць. А ў птушаня запраграмавана глынаць толькі "мясную" ежу - насякомых. Такія непаразуменні бывае і ў птушак.