Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Поўгадзіны з зімародкам. Частка першая

Вырашыў я сёння схадзіць на Гараднічанку "на зімародка". Нейкі час там не быў і змародкаў на Нёмане побач не чуў. Можа выляцела моладзь і перамясціліся некуды?

І вось прыкладна праз поўгадзіны чакання раздаўся знаёмы свіст і на кавалак бетона ў вусці рэчкі сеў зімародак (Alcedo atthis)! 

Але сеў не вельмі добра для мяне - яго закрывала расліннасць з берага. Але не для таго я чакаў гэтага самца, каб не знайсці месца, дзе яго можна было б здымаць праз прасвет.

Аднак там ён прасядзеў нядоўга, пад вострым углом паляцеў і злавіў рыбку метрах ў 1,5-2  і стаў пералятаць і сядаць на розныя прысады навокал.

І такога задавальнення ад зхдымак птушак я даўно не атрымліваў!

Гродна, 28-09-2020 Другая частка  ТУТ, трэцяя - ТУТ.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары

Дзякуй! Пэўна, што быў  галодны, бо потым даволі хутка злавіў яшчэ  2 малькі, ці нешта празрыстае і малька.

Але пра гэта будзе ў наступных частках.