Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Вялікая белая чапля: Лавіся рыбка вялікая (ч. І)

вялікая белая чапля

Сёлетнія назіранні на прыканцы лета за прадстаўнікамі шэрай (Ardea cinerea) і вялікай белай чапляў (Egretta alba) нагадалі мне адрозненні ў паводзінах відаў пад час рыбалкі (або палявання). Прычым у тым самым месцы - на мялізне пасярэдзіне Нёмана насупраць т.зв. замкаў, дзе за лета ізноў у некалькіх месцах паднялася і вырасла жорсткасцебельная расліннасць. Яе час ад часу выкарыстоўвалі абодва віды для маскіроўкі, але ці больш ад патэнцыйнай здабычы, ці ад людзей на абодвух берагах ракі, не зразумела. А асноўныя адрозненні былі ў стратэгіі: чакаць здабычу ў засадзе ў шэрай ці актыўна шукаць візуальнага кантакту ў вялікай белай, для чаго перамяшчацца там, дзе было не заглыбока.

У гэты раз вялікая белая чапля прыляцела на мялізну ўжо бліжэй да захаду сонца і першая атака на нешта ў вадзе атрымалася непаспяховай. Яна атрахнула пер'е (першы здымак ніжэй) і працягвала свае пошукі. Да чарговага, ужо паспяховага выпаду, прайшло амаль 5 хвілін і галава чаплі паказалася з-пад вады з рыбай і кавалкам расліннасці ў дзюбе. Простыя маніпуляцыі дазволілі выкінуць непатрэбнае, а патрэбнае хутка праглынуць. 

Але, як аказалася, на гэтым пошукі ежы чапляй не скончыліся...

Працяг будзе

Гродна, 27-08-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі