Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікі голуб і жалуды 'у дарогу'. Частка І

вялікі голуб

У мінулым годзе не без здзіўлення я адкрыў для сябе як вялікія галубы (Columba palumbus) вельмі актыўна ядуць жалуды. Аднак той восенню пад тымі ж самымі дубамі гэтым жа займаліся і сойкі, і гракі, і шэрыя вароны і нават каўкі. І я думаў, што той год быў багаты на жалуды, а гэты, згодна з ‘тэорыяй пра ўраджайныя і неўраджайныя гады’ для дубоў, такім быць не можа. Да таго ж калі я пачаў час ад часу праходзіць каля тых дубоў, дзе назіраў аншлагі розных птушак мінулай восенню, гэтай нікога там не бачыў. Ажно мне пашанцавала і ў пачатку кастрычніка сярод нешматлікага рознакаляровага апалага лісця пад дубамі няспешна хадзіў малады вялікі голуб!

Я ўжо ведаў што ён там робіць і пачаў здымаць як голуб шукае, выбірае і праглынае жалуды:

Пры мне ён з’еў не больш за 5 жалудоў, але я не ведаю колькі іх было да мяне. На жаль, у яго бок бег сабака і голуб вырашыў прыпыніць вячэру і ўзляцеў. Аднак, напэўна, яшчэ меў надзею працягнуць спажыванне жалудоў і сеў на адну з дубовых галін, адкуль пазіраў што робіцца ўнізе. Пачало змяркацца і я вырашыў не чакаць працягу. Тым больш калі галубы ўжо ‘адкрылі сезон жалудоў’, я змагу без праблем зняць іх у наступныя дні. Але насамрэч гэта атрымалася не так проста як я думаў…

Працяг ТУТ

Гродна, 03-10-2023

Аўтар – Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары