Новы крыж, але старыя птушкі?

На сёньня дамовіліся глянуць на нішу за статуяй Сьвятой Алены на былым бернардынскім касьцёле, што ў цэнтры Горадні. Справа ў тым, што апошнія гады там гняздуюць сокалы-пустальгі, пры чым апошнія два гады - пад 24-х гадзінным наглядам нашай ІР-камеры.

У мінулым годзе быў зроблены адсвяжаючы рамонт знешняга выгляду касьцёла - між іншым, ён зьмяніў сваю афарбоўку, а таксама былі зьнятыя і рэстаўраваныя драўляныя статуі сьвятых на галоўным фасадзе і Сьвятая Алена была сярод іх. Яе крыж прыйшлося замяніць:

Пад час рамонту касьцёлу самка Алена была вымушана аднойчы заставіць два яйкі з 6ці на 4 гадзіны, таму з іх так і не з'явіліся птушаняты. Аднак 4 першых паспяхова выляцелі. І ўжо пасьля таго, як яны пакінулі гняздо, статуя Сьв. Алены была зьнятая на рэстаўрацыю.

Зразумела, што была пачышчана і ніша за ёй (намі - ад выплюек, будаўнікамі - ад рознага шматгадовага сьмецьця). Таму мы вырашылі зноў зрабіць нішу прывабнай для сакалоў і насыпаць у яе пяску са жвірам. Птушак пакуль бачна не было, і мы з 2-мя вёдрамі з будучым змесьцівам гнездавой нішы падняліся на паддашша, дзе, здавалася, вецер сарве дах.

Ніша пасьля наведваньня галубамі:

Ніша пасьля першага вядра пяску:

Цяпер маем надзею, што птушкі загняздуюць тут і сёлета. І мы зможам зноў назіраць за імі з дапамогай ІР-камеры.

Самае цікавае, што калі мы ўжо аддаліліся ад касьцёлу м на 800, з яго боку ў бок замкаў паляцеў самец пустальгі. Стэфан вярнуўся?

 

Каментары

biot - 20.03.2012 - 01:06

Одна просьба: гродненцы, пожалуйста, настройте камеру в этом году онлайн. Смотреть за птицами "вживую" - это совсем иное ощущение, чем просматривание короткометражных фильмиков.

Biot, дзякуй за пажаданьне. Але, на жаль, яго няма каму выконваць. Усе нашы магчымыя сьпецыялісты не змаглі гэта зрабіць, а Вашы берасьцейскія - калі я абяцаў аплаціць дарогу на машыне і нават камандзіровачныя  -ехаць дапамагчы адмовіліся. Я іх не папракаю, але пішу як ёсьць. Да таго ж пакуль невядома, ці самка  - Алена ці іншая - знойдзецца і сокалы зноў зоймуць сваю старую нішу. Таму праграма-максімум - на жаль - пакуль толькі запіс усяго і фільмікі.

А вось ад брэсцкіх чакаем трансляцыі он-лайн! Я неяк заходзіў на старонку трансляцыі каб напісаць прыкладныя тэрміны яе пачатку. Дык там былі людзі з 7 краін - ад Палестыны да астравоў Фіджы  -чакаюць, цікавяцца. Думаю, што і беларусы будуць зноў глядзець яе з задавальненьнем.

ПС Сёньня самец актыўна лятае вакол касьцёла і змагаеццца з варонамі (у адной пары гняздо насупраць на дрэве м у 100).

Выдатная навіна! А я ўжо баяўся, што з Аленай (ці іншай старай самкай) што-небудзь здарылася...

Трэба ўсталёўваць камеру.