Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Яблычны павук

 ‎26 ‎мая ‎2014, вёска Рацiчы
  Araniella (Araneus) cucurbitina Кругапрад зялёны

Баярчук Таццяна

Каментары

 Віншую з першым здымкам у нашай Галерэі!

На мой погляд, не хапіла глыбіні рэзкасці каб паказаць павука ў яго асяроддзі.

Дзякуй за дакладнае вызначэнне віду.

 Дзякуй! Справа ў тым, што я выкарыстоўвала два аб'ектывы адначасова. Такi спосаб дае добры зум, але вельмi малую глыбiню рэзказцi, на жаль. 

 Да, i даволi хутка. Неяк пашчасцiла знайсцi добры сайт с малюнкамi. Не ведаю, цi можна тут пакiдаць спасылкi, але вось: http://aranei-g2n.jimdo.com 

Я паслала калегу арахнолагу спасылку да гэтага здымку ды да беларускага “павучага сайту”. Вось, што адказаў:

"Я не ўпэўнены, што гэта менавіта Araniella cucurbitina. Сумняваюся, што можна з пэўнасцю A. cucurbitina адрозніць ад A. opisthographa. Акрама таго, здаецца, што гэта недарослы асобнік, таму дэтэрмінацыя складана.

Гляжу іхні сайт з павукамі – ў іх 2/3 фатаграфій запазычаныя ад Рудзі Мацка, гэта значыць, што гэта павукі, якія я асабіста вызначаў і яны знаходзяцца ў маёй калекцыі."

Іншымі словамі: мір маленькі і мы тут бачым яшчэ адно супрацоўніцтва паміж Чэхіяй і Беларуссю, хоць гэтым разам, падобна, адзін пра другога не ведаюць. :-)

Добра, што ў здымкаў ёсць спасылкі, адкуль яны ўзятыя (у Беларусі гэта, на жаль, з’яўляецца рэдкасцю).