Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:
harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by
Каментары
Harrier - 11.06.2014 - 16:07
Віншую з першым здымкам у
Віншую з першым здымкам у нашай Галерэі!
На мой погляд, не хапіла глыбіні рэзкасці каб паказаць павука ў яго асяроддзі.
Дзякуй за дакладнае вызначэнне віду.
Tatyana Veldenmir - 11.06.2014 - 21:12
In reply to Віншую з першым здымкам у by Harrier
Дзякуй! Справа ў тым, што я
Дзякуй! Справа ў тым, што я выкарыстоўвала два аб'ектывы адначасова. Такi спосаб дае добры зум, але вельмi малую глыбiню рэзказцi, на жаль.
Harrier - 11.06.2014 - 22:57
In reply to Дзякуй! Справа ў тым, што я by Tatyana Veldenmir
А павука вызначылі
А павука вызначылі самастойна?
Tatyana Veldenmir - 11.06.2014 - 23:30
In reply to А павука вызначылі by Harrier
Да, i даволi хутка. Неяк
Да, i даволi хутка. Неяк пашчасцiла знайсцi добры сайт с малюнкамi. Не ведаю, цi можна тут пакiдаць спасылкi, але вось: http://aranei-g2n.jimdo.com
Harrier - 11.06.2014 - 23:51
In reply to Да, i даволi хутка. Неяк by Tatyana Veldenmir
Значыць ёсць у Вас да гэтага
Значыць ёсць у Вас да гэтага здольнасці.
Спасылкі пакідаць можна, канешне. асабліва карысныя іншым.
svetlana vranova - 12.06.2014 - 23:29
In reply to Значыць ёсць у Вас да гэтага by Harrier
Я паслала калегу арахнолагу
Я паслала калегу арахнолагу спасылку да гэтага здымку ды да беларускага “павучага сайту”. Вось, што адказаў:
"Я не ўпэўнены, што гэта менавіта Araniella cucurbitina. Сумняваюся, што можна з пэўнасцю A. cucurbitina адрозніць ад A. opisthographa. Акрама таго, здаецца, што гэта недарослы асобнік, таму дэтэрмінацыя складана.
Гляжу іхні сайт з павукамі – ў іх 2/3 фатаграфій запазычаныя ад Рудзі Мацка, гэта значыць, што гэта павукі, якія я асабіста вызначаў і яны знаходзяцца ў маёй калекцыі."
Іншымі словамі: мір маленькі і мы тут бачым яшчэ адно супрацоўніцтва паміж Чэхіяй і Беларуссю, хоць гэтым разам, падобна, адзін пра другога не ведаюць. :-)
Добра, што ў здымкаў ёсць спасылкі, адкуль яны ўзятыя (у Беларусі гэта, на жаль, з’яўляецца рэдкасцю).
Harrier - 12.06.2014 - 23:35
In reply to Я паслала калегу арахнолагу by svetlana vranova
Дзякуй - вельмі цікавы
Дзякуй - вельмі цікавы выпадак. Асабліва прыемна, што падобнае супрацоўніцтва магчыма і прыносіць карысць.
svetlana vranova - 13.06.2014 - 00:05
In reply to Дзякуй - вельмі цікавы by Harrier
Dzimu, kali nastupnym razam
Dzimu, kali nastupnym razam pryiedzieš, mahu ciabie paznaiemic z hetym arachnolaham :-)
Harrier - 13.06.2014 - 00:17
In reply to Dzimu, kali nastupnym razam by svetlana vranova
З задавальненнем
З задавальненнем пазнаёмлюся, дзякуй!