Выпадковы залёт чорнаспінай авяльгі (Icterus abeillei) – мексіканскага эндэміка – ў сельскую мясцовасць штата Пенсільванія (ЗША) прынёс мясцовай эканоміцы амаль 225 тысяч даляраў дзякуючы таму, што мноства бёдуотчараў зляцелася паглядзець на рэдкую птушку.
Каманда аўстралійцаў з універсітэту Новага Паўднёвага Уэльса (UNSW) і іншых навуковых установаў Сіднэя зрабіла першую ў Свеце колькасную ацэнку уздзеяння на мясцовую эканоміку выпадкова заляцелай далёка ад гнездавога арэалу – бо аж 5 тысяч км - цікавай для бёдуотчараў птушкі.
"Больш за 1800 бёрдэраў з ЗША і Канады прыляцелі паглядзець на чорнаспіную авяльгу, якая была адзначана ў прадмесцях аднаго з пенсільванскіх паселішчаў ў студзені 2017 году” – сказаў адзін з сааўтараў публікацыі, аспірант Корэй Калахан (Corey Callaghan)."Птушка заставалася там 67 дзён, да 10 красавіка, і мы ацанілі штодзённы прыбытак мясцовай эканомікі ў сярэднім ў 3000 даляраў як вынік падарожжаў, харчавання, начлегу і авіяпералётаў экатурыстаў”.
Другі для Штатаў залёт віду і параўнальна доўгая магчымасць назіраць цікавую птушку далі гаспадарам падворку ў графстве Berks завесці спецыяльную Кнігу гасцей, а эканамістам з Аўстраліі апытаць многіх бёрдэраў наконт іх расходаў на паездку за птушкай.
“Мне заўсёды было цікава: колькі грошай прыносяць мясцовым людзям тыя сотні бёрдэраў, якія прылятаюць спецыяльна паглядзець на падобных птушак недзе ўдалечыні ад дому” – сказаў Калахан, сам актыўны бёрдэр. "Чорнаспіная авяльга дала магчымасць больш даведацца пра гэта і паказала колькі людзей гатовы заплаціць за падобную паездку. А падобныя цікавыя залёты адбываюцца час ад часу па ўсяму Свету”.
Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе Human Dimensions of Wildlife.
Добра вядома, што назіранні птушак – добры бізнэс і паводле дадзеных United States Fish and Wildlife Service, штогод толькі ў ЗША на гэтае хобі людзі трацяць да 40 мільярдаў даляраў!
Паводле www.rarebirdalert.co.uk (тэкст і здымкі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
Як птушка з Амерыкі “падымае” эканоміку Эстоніі
Кожны пяты амерыканец – бёдуотчар!
Назіранні за птушкамі неабходныя для нашага душэўнага здароўя
Назіранні за птушкамі ў ЗША ў лічбавую эру
Рэкордны Вялікі год: першы погляд ад першай асобы + VIDEO
Інтэрв’ю з Чэмпіёнам, які адзначыў 6833 віды птушак за свой Вялікі год
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
аев (госць) - 19.12.2017 - 14:17
каб дзейнічаў бязвіз, калі ў…
каб дзейнічаў бязвіз, калі ў Гродна завітала камчацкая чайка, таксама эканоміка горада паднялася бы)
Harrier - 19.12.2017 - 17:38
In reply to каб дзейнічаў бязвіз, калі ў… by аев (госць)
Гэта праўда- шмат палякаў…
Гэта праўда- шмат палякаў тады хацелі прыехаць.