Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шпакі: Ці лёгка быць маладым?

Маладыя шпакі (Sturnus vulgaris) ужо выдатна лятаюць. І гэта дае ім магчымасць не чакаць прылёту бацькоў з ежай недзе каля дупла ці шпакоўні, у якой яны вывяліся, а быць бліжэй бацькоў ці нават проста пераследаваць іх і выпрошваць усё, што яны знайшлі.

Аднак не ўся моладзь дзейнічае аднолькава і некаторыя маладыя шпакі спрабуюць знайсці ежу і самастойна,

Гэты спрабаваў з'есці суквецці грэцкага арэха і нават яго лісце - першыя і сапраўды нагадваюць вялікіх і смачных вусеняў. Але толькі нагадваюць:

Але калі не пакаштаваць, то і не даведашся што можна і варта есці) Галоўнае, каб навучанне добра скончылася.

Гродна, 30-05-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары