Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вясковыя ластаўкі і 'дзіравы рот'

Пасля чарговага моцнага ліўня на агароджы былога піўзавода ў цэнтры горада з'явіліся маладыя вясковыя ластаўкі (Hirundo rustica). 

Прычым 6 асобін побач адна з адной - яўна з розных вывадкаў. Як іх адрозніваюць дарослыя птушкі і ці адрозніваюць сваіх ад чужых - не ведаю. Можа ўсе дарослыя кормяць усіх птушанят, якія знаходзяцца побач з іх былым гняздом?

Зразумела, што птушаняты калі і адрозніваюць сваіх бацькоў ад чужых, не паказваюць гэтага і просяць карміць іх усіх, хто з ластавак пралятае побач. Крычаць - справа гэта няхітрая, авось нехта і пакорміць)

Цікава, што дарослыя птушкі пры мне насілі толькі параўнальна вялікую здабычу - розных стракозаў. Звычайна яе атрымлівае той з птушанят, які першым акажацца на шляху бацькоў і своечасова раскрые дзюбу. Аднак не ў гэты раз: нешта з першым малым не спрацавала і страказу, пасля першай няўдалай спробы засунуць яе ў дзюбу першаму, атрымаў другі - гл. здымкі ніжэй. 

Не так лёгка, аказваецца, нават з'есці тое, што для цябе зловяць, прынясуць і нават пакладуць у дзюбу) Усяму трэбавучыцца.

06-07-2021, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары