У Спісе птушак Беларусі афіцыйна стала 343 віды: пратакол паседжання БАФК ад 27.12.2023

пячураўка Хьюма

27 снежня 2023 года адбылося чарговае паседжанне Беларускай арніта-фауністычнай камісіі (БАФК). На ім разглядаліся рэгістрацыі рэдкіх птушак за 2022 і 2023 гады. Усяго былі зацверджаны 30 назіранняў, якія адносяцца да 21 віда, у тым ліку другія для краіны рэгістрацыі стэпавага арла (Aquila nipalensis) і пярэстаносай крычкі (Thalasseus sandvicensis) і першая пячураўкі Х’юма (Phylloscopus humei), што ў выніку стала адзіным новым відам у арнітафауне Беларусі.

Разам з тым чальцы БАФК вырышілі дачакацца вынікаў генетычнага аналізу і разгледзець магчымую першую для Беларусі рэгістрацыю белашыйнага гагача (Gavia pacifica) на наступным паседжанні.

Зацверджаныя БАФК рэгістрацыі ніжэй, у якасці дадатка, пад спісам артыкулаў на гэтую тэму.

Здымак пячураўкі Х’юма ў Мінску Аляксандра Вінчэўскага

 

 

На гэтую тэму:

У Мінску адзначаны новы для Беларусі від, які атрымалася вызначыць дзякуючы запісу голасу птушкі - пячураўка Х’юма

У Спісе птушак Беларусі афіцыйна стала 342 віды: пратакол паседжання БАФК ад 22.12.2022 + абноўлены спіс відаў БАФК

В Списке птиц Беларуси теперь 337 видов: протокол заседания БОФК от 11.03.2021 и обновленный список птиц БОФК

Арол-шуляк: адкладзеная сенсацыя пра залёт новага для Беларусі віда птушак

Дэлавэрскую чайку, новы від для Беларусі і Украіны, ‘бачылі’ у нас толькі спадарожнікі

Трэці сёлета новы для Беларусі від птушак, таўстадзюбая пячураўка, адлоўлены на поўначы краіны

Изменения в орнитофауне Беларуси за 2000-2016 годы

 

Дадатак Памер
Прил.-1-Протокол-БОФК от-27.12.2023-Eng.pdf1.34 МБ 1.34 МБ

Comments