Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сірыйскі дзяцел і стары абрыкос

сірыйскі дзяцел

Дакументацыйныя здымкі

Каля старога саду (ці хутчэй яго рэшткаў), некалі закладзенага у двухпавярховага старога шматкватэрнага дома на ціхай вуліцы, я праходзіў з восені штодзень. І звычайна гэтае месца амаль кожны раз 'дарыла' цікавыя назіранні птушак.

Так атрымалася і ў гэты раз, калі маю ўвагу прыцягнулі ціх'ія, але амаль рэгулярныя пастукванні. Не адразу я ўбачыў на адным з невысокіх пладовых дрэваў чорна-белую птушку, якая аказалася самкай сірыйскага дзятла (Dendrocopos syriacus).  Птушка даволі хутка адбівала і аддзіравала кавалкі кары на адным са ствалоў ці галін і 'голая' драўніна аказалася яркага, амаль аранжавага колеру. Не ведаю, ці атрымалася выцягнуць з адкрытых хадоў нейкіх лічынак, але дзяцел упарта працягваў сваю справу спачатку ў тым самым месцы, а потым стаў перамяшчацца па дрэве, спрабуючы і ў новых, і ў старых месцах з ужо абдзёртай карой.

У адзін з момантаў перамяшчэнняў дзятла да мяне ззаду падыйшла пані, якая аказался жыхаркай старога дома і падказала, што самка шукае ежу ў старым абрыкосе. І калі мне цікава, то можна абыйсці дом і падыйсці да птушкі бліжэй з іншага боку. Я падзякаваў, бо адлегласць да дзятла мяне задавальняла - птушка мяне не баялася і займалася сваёй справай, а я мог яе здымаць - то бок займаўся сваёй. 

Працягвалася гэта хвілін 10 і потым дзяцел адляцеў некуды на суседні вучастак. Калі ж я прыгледзеўся да абрыкоса, на якім самка толькі што харчавалася, то велічыня аранжавых вучасткаў ствала без кары яўна сведчыла пра тое, што дзяцел быў хутчэй не доктарам, а паталагаанатамам.

Гродна, 04-12-2023

Аўтар - Дзмітры Вінчэўскі

Каментары