Дакументацыйныя здымкі і відэа
Гэта быў сонечны восеньскі дзень і я загадзя пачуў ціхенькае пастукванне нейкага дзятла перад і над сабой. Прыгледзеўшыся, я знайшоў яго высока на старой таполі. Дзяцел аказаўся сярэднім (Dendrocopos medius).
Нічога незвычайнага ў яго пошуках харчавання не было, ажно пакуль ён не зляцеў значна ніжэй на старую вярбу і на вышыні каля метра пачаў пашыраць уваход ў патэнцыйнае дупло, якое ўтварылася натуральным чынам з-за згнілай галіны:
Магчыма ўнутры справа пайшла б хутчэй (калі хаця б частка драўніны там і сапраўды гнілая), але вось уваход-ляток быў замалы дыяметрам і хутка пашырыць яго яўна не атрымлівалася, хаця нейкія кавалкі дзяцел рэгулярна там адбіваў-адрываў. І тут здарылася другая нечаканая для мяне падзея - птушка пераляцела амаль вертыкальна ўверх. Але не на дрэва, а на ..бетонны слуп! З самага верху яго была параўнальна вялікая (і ўжо гатовая!) дзірка, праз якую уваходзілі ці наадварот, заходзілі ў слуп правады. Праверка той дзіркі на адпаведнасць патрабаванням даволі хутка скончылася і дзятлу прыйшлося вярнуцца ўніз, да пашырэння лятка ў вербавым дупле)
Гродна, 05-11-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 08.03.2025 - 16:06
Цікаўная птушка: усё трэба…
Цікаўная птушка: усё трэба праверыць, агледзіць па гаспадарску. Нешта не так на слупе, не па дзятлаўску. Прыйшлося працягваць нялёгкую працу далей... Здымкі атрымаліся добрыя, паказалі ўвесь працэс дзеянняў дзятла.
Harrier - 08.03.2025 - 20:29
Дзякуй - так і ёсць.
Дзякуй - так і ёсць.