Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Леска-чарнагалоўка і амяла

Дакументацыйныя здымкі і відэа

На старой і высокай яблыні, сярод яе галін і кусцікаў амялы, я раптам заўважыў нейкі рух і ўбачыў самку лескі-чарнагалоўкі (Sylvia atricapilla)!

Я не бачыў яе тут раней, і як аказалася потым, таксама і ў наступныя дні. Я пачаў здымаць і тут пачалося самае цікавае: птушка адарвала ягаду амялы і спрабавала яе з'есці:

https://youtu.be/TaF389rAHKc

Атрымалася гэта не адразу, але атрымалася! Не так даўно я пераклаў цікавы артыкул пра новы погляд на рассяленне амялы ў Аўстраліі і Паўднёвай Амерыцы. І зусім нечакана было ўбачыць, што і ў нас ягады амялы могуць есці не толькі амялушкі і дразды, але і іншыя птушкі. Якія таксама могуць яе распаўсюджваць, хаця, хутчэй за ўсё і не так, як знойдзена ва ўжо згаданым даследаванні.

Гродна, 09-05-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.