Я стаяў на шырокім ходніку і назіраў, як да мяне паступова набліжаліся шпак і палявы верабей (Passer montanus) па краю расліннасці.
Шпак, зразумела, шукаў здабычу, пастаянна утыкаючы дзюбу ў глебу. А вось што рабіў веpабей, я зразумеў не адразу.
Прыйшлося ўключаць фоцік і глядзець на яго праз вялікі зум, час ад часу робячы здымкі. Аказалася, што верабей выбіраў нейкія тонкія раслінныя валокны, вельмі падобныя на валасы ці леску. Выбіраў, адрываў, трымаючы ўсё гэтае багацце ў дзюбе і шукаў далей. Знаходзіў, адрываў, трымаў еtс еtс.
Зразумела, што не проста так, а каб гняздо надзейна выканала свае функцыі.
Гродна, 07-05-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ