Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Пашанцавала: (Не)чаканы працяг

зімародак

Дакументацыйныя здымкі. Працяг, пачатак ТУТ

На наступны дзень пасля сустрэчы зімародка (Alcedo atthis) у вусці Гараднічанкі, я зноў быў там. І доўга чакаць не прыйшлося - птушка зноў прыляцела і села на старае вядро! Я ўжо быў гатовы да гэтага і паспеў зрабіць троху здымкаў перш, чым зімародак ўзляцеў і пад вострым вуглом нырнуў за рыбкай. Але ў гэты раз я (незразумела як) прапусціў момант вылету з вады і хаця я прагледзеў усе магчымыя прысады навокал, птушка прапала...

(Ужо ў хаце я са здзіўленнем убачыў на маніторы, што рыбку недалёка ад зімародка злавіла ... качка-крыжанка (Anas platyrhynchos) - глядзіце здымак ніжэй)

Я троху пачакаў, але дзьмуў халодны і моцны вецер і праз некалькі хвілін я пайшоў далей уніз па плыні Нёмана. А калі праз 15 хвілін вяртаўся, аказаўся (хутчэй за ўсё) заблізка да вядра і зімародак, які яўна ляцеў на яго сесці, развярнуўся ў паветры і сеў некуды ў трыснёг за тым берагам Гараднічанкі. І тут другі раз за дзень спрацавала праверка месцаў, дзе я бачыў птушку ўчора. Калі я перайшоў Гараднічанку,  зімародак сядзеў дакладна на той самай заломанай сцябліне трыснягу, дзе ў мінулы раз сядзеў з рыбкай! Толькі ў гэты раз ён быў пусты і праз некалькі секунд паляцеў на іншы бераг Нёмана.

Гродна, 21-02-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі