Негледзячы на тое, што шмат дзьмухаўцоў у гарадах ужо скошана, тыя, што засталіся і толькі што адквітнелі, знаходзяцца насеннеяднымі птушкамі, а ў апошнія дні найчасцей - чорнагаловымі шчыгеламі (Carduelis carduelis). Як і раней, шукаць дзьмухаўцы і ўскрываць іх, каб дабрацца да свежага насення, птушкі прылятаюць у парах.
Так было і ў гэты раз, каля набярэжнай Нёману я заўважыў пару шчыгелаў, які селі ў дзьмухаўцы. Падыйшоў да іх на параўнальна вялікую адлеглась- каб не спалохаліся і не адляцелі, і стаў здымаць:
Але ззаду па набярэжнай да нас набліжаліся людзі і я ўжо ў думках развітаўся са шчыгеламі. Аднак птушкі былі настолькі галодныя, што мінакі паблізу іх не адарвалі ад дзьмухўцоў і абед працягваўся. Тады і я падыйшоў значна бліжэй і зрабіў некалькі партрэтаў птушкам з насеннем дзьмухаўцоў на галаве.
Гродна, 19-05-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 21.05.2021 - 09:13
Интересная подборка…
Интересная подборка фотографий и видео. Выводят птенцов, принося им различных насекомых, а сами не прочь полакомится семенами одуванчика - "вегетарианцы".