Працяг гісторыі, пачатак ТУТ
Паступова шэрыя курапаткі (Perdix perdix) з'елі самае даступнае для іх насенне на вузкой паласе травяністай расліннасці паміж заваленым валунамі берагам і ходнікам на набярэжнай і прыйшоў час перабірацца на пазасталы няскошаным пагорак і лужок над ім. Тут і пачалося самае для мяне нечаканае. Калі раней вельмі павольнае і асцярожнае перамяшчэнне птушак паміж невысокай сухой расліннасцю мела вялікі сэнс, бо з-за адпаведнай іх афарбоўкі нават зблізку курапатак там было цяжка заўважыць, то вельмі падобныя запаволеныя рухі на плітцы ходніка выглядалі безсэнсоўнымі.
Спачатку самец, а потым і маладыя птушкі, пастаянна прыгібаючыся і асцярожна перастаўляючы нагу за нагой, пераходзілі ходнік як быццам рухаліся ў густых травяністых зарасніках. Але насамрэч іх было выдатна бачна нават за некалькі дзесяткаў метраў і замест таго, каб як мага хутчэй перабегчы адкрытае і патэнцыйна небяпечнае для іх месца, яны рухаліся на ім таксама, як перад гэтым ў траве.
Калі ж астатнія курапаткі 'перабраліся' на другі бок, частка з іх даволі хутка стала падымацца на верх пагорка, частка ж застался есці у яго аснавання.
Я таксама перабраўся на верх пагорка і вырашыў, што лепш пачакаю птушак тут - яны ж раней ці пазней пакажуцца насупраць мяне, пазасталыя ўнізе курапаткі далучацца да тых, што ўжо дзюбалі насенне на версе. Але атрымалася інакш - 'верхнія' паступова спусціліся ўніз, а потым і ўся сям'я рэзка ўзляцела адтуль і пераляцела метраў дваццаць на супрацьлеглы бок лужка, дзе і знікла. Я ўстаў і зірнуў уніз, каб зразумець, што стала прычынай гэтага. Аказалася, што збоку ходніка, як раз у тым месцы, дзе знізу пагорка харчаваліся курапаткі, бег вялікі сабака. Яго ўладальніца, убачыўшы мяне, паклікала яго да сябе і 'узяла на смыч'.
Так нечакана і скончылася гэтая мая амаль гадзінная сустрэча з гэтай сям'ёй. Больш пра яе ТУТ і ТУТ.
Бераг Нёмана ў Гродна, 14-09-2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ