Маладыя шпакі (Sturnus vulgaris) ужо выдатна лятаюць. І гэта дае ім магчымасць не чакаць прылёту бацькоў з ежай недзе каля дупла ці шпакоўні, у якой яны вывяліся, а быць бліжэй бацькоў ці нават проста пераследаваць іх і выпрошваць усё, што яны знайшлі.
Аднак не ўся моладзь дзейнічае аднолькава і некаторыя маладыя шпакі спрабуюць знайсці ежу і самастойна,
Гэты спрабаваў з'есці суквецці грэцкага арэха і нават яго лісце - першыя і сапраўды нагадваюць вялікіх і смачных вусеняў. Але толькі нагадваюць:
Але калі не пакаштаваць, то і не даведашся што можна і варта есці) Галоўнае, каб навучанне добра скончылася.
Гродна, 30-05-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 30.05.2021 - 19:01
Еще немного подрастут, и…
Еще немного подрастут, и будут различать, что съедобное, а что нет.