Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Сярэдні дзяцел шукае новае дупло?

сярэдні дзяцел

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Гэта быў сонечны восеньскі дзень і я загадзя пачуў ціхенькае пастукванне нейкага дзятла перад і над сабой. Прыгледзеўшыся, я знайшоў яго высока на старой таполі. Дзяцел аказаўся сярэднім (Dendrocopos medius).

Нічога незвычайнага ў яго пошуках харчавання не было, ажно пакуль ён не зляцеў значна ніжэй на старую вярбу і на вышыні каля метра пачаў пашыраць уваход ў патэнцыйнае дупло, якое ўтварылася натуральным чынам з-за згнілай галіны:

Магчыма  ўнутры справа пайшла б хутчэй (калі хаця б частка драўніны там і сапраўды гнілая), але вось уваход-ляток быў замалы дыяметрам і хутка пашырыць яго яўна не атрымлівалася, хаця нейкія кавалкі дзяцел рэгулярна там адбіваў-адрываў. І тут здарылася другая нечаканая для мяне падзея - птушка пераляцела амаль вертыкальна ўверх. Але не на дрэва, а на ..бетонны слуп! З самага верху яго была параўнальна вялікая (і ўжо гатовая!) дзірка, праз якую уваходзілі ці наадварот, заходзілі ў слуп правады.  Праверка той дзіркі на адпаведнасць патрабаванням даволі хутка скончылася і дзятлу прыйшлося вярнуцца ўніз, да пашырэння лятка ў вербавым дупле)

Гродна, 05-11-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Цікаўная птушка: усё трэба праверыць, агледзіць па гаспадарску. Нешта не так на слупе, не па дзятлаўску. Прыйшлося працягваць нялёгкую працу далей... Здымкі атрымаліся добрыя, паказалі ўвесь працэс дзеянняў дзятла.