Маладыя вясковыя ластаўкі (Hirundo rustica) першы час пасля вылета з гнязда стараюцца трымацца разам з сіблінгамі. Хаця яны ўжо добра лятаюць, але паляваць самі яшчэ не ўмеюць - для гэтага яўна патрэбны іншы ўзровень лётных здольнасцяў і каб іх працягвалі карміць бацькі, звычайна сядзяць на нейкім адначасова адкрытым і адначасова бяспечным месцы.
Здавалася б, калі адно птушанё можа памыляцца і не адрозніць сваіх бацькоў ад чужых, то трое, чацвёра ці пяцёра птушанят павінны крычаць і прасіць ежу беспамылкова толькі ў сваіх дарослых.
Але гэта не так - любы пралёт любой ластаўкі - нават маладой - побач з імі выклікае сапраўдны выбух эмоцый і адназначную рэакцыю з боку птушанят: - Мы тут! Галодныя! Вельмі галодныя! Карміце нас!
Канешне, лепш памыліцца і папрасіць ежу ад не сваіх бацькоў і не атрымаць яе, чым прапусціць прылёт сваіх і не папрасіць. Тады дакладна ніхто цябе не пакорміць.
На гэтых здымках непаспяховыя спробы-'просьбы', паспяховыя, як працяг, ТУТ і ТУТ
Гродна, 06-07-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ