Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Вясковыя ластаўкі: Прасіце і вас пачуюць

вясковая ластаўка

Працяг, папярэдняя гісторыя ТУТ

Выбар зручных прысад на мёртвым дрэве ў 'фотазоне' быў вялікі, падлёт дарослых птушак з ежай быў магчымы з абодвух бакоў і таму часам птушаняты вясковых ластавак (Hirundo rustica) пераляталі з адной галінкі на іншую, або каб апынуцца побач з сіблінгам і чакаць іх менавіта спіна да спіны, або наадварот - каб зменшыць канкурэнцыю і атрымаць порцыю насякомых асобна.

Адзін з такіх птушанят, які адляцеў ад іншых, адсочваў прылёты бацькоў і да іншых сіблінгаў і штораз клікаў першых да сябе калі тыя ўсё ж неслі ежу. Я вырашыў праверыць колькі ж яму прыйдзецца крычаць, перш чым ён атрымае сваю порцыю - атрымалася 4 хвіліны)

Гродна, 12-06-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі