Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Звычайныя рудахвосткі і скрыпучы вывадак

звычайная рудахвостка

З 'нашых' відаў птушак я толькі ў звычайнай рудахвосткі (Ph. phoenicurus) і рудахвосткі-чарнушкі (Ph. ochruros) помню, што птушаняты рэзка, гучна і непрыемна высока скрыпяць калі бачаць бацькоў з ежай або думаюць, што бацькі з ежай. Таму даведацца, што малыя выляцелі не так і цяжка - трэба апынуцца ў патрэбны час у патрэбным месцы і акрамя голасу непакою самца або самкі пачуць яшчэ і гэтае характэрнае рыпенне.)

З-за таго, што птушаняты рудахвостак адразу пасля вылету параўнальна добра лятаюць, могуць не сядзець разам і выбіраюць для схованак даволі разнастайныя месцы, каб іх убачыць, патрэбна цярплівасць і троху ўдачы. Гэта быў не самы ранні вывадак звычайных рудахвостак, які я пачуў сёлета, але чакаць, каб убачыць першы, у мяне не было часу. А з гэтым нечакана пашанцавала і адно з птушанят раптам выляцела з густога дрэва на схіле да ракі і села зусім адкрыта. Але толькі на некалькі секунд і потым зноў знікла недзе сярод лістоты.  

Самку я так і не ўбачыў, а вось самец даволі рэгулярна лавіў насякомых, здаецца ў асноўным  у скошанай траве, якіх выглядваў з невысокіх галін дрэваў і адносіў сваім рыпучым патомкам.

Гродна, 07-06-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі