Нашы назіранні

  • Жывыя сажалкі

    17.11.2009 | Harrier

        Разам з рэдкай сонечнай пагодай мы вырашылі наведаць ачышчальныя сажалкі Азота ля Беражан. Калужыны і самыя маленькія люстра вады былі пада льдом, вялкія - не замёрзлі зусім. Актыўна пераляталі, ціўкаючы, вялікія сініцы, на дрэвах і пад імі сядзелі звычайныястрынаткі і 2 сарокі. Мы памалу набліжаліся з двума трубамі і сабачкам да самых галоўных вадаёмаў, з якіх даносіліся краканьне і плёскат шматлікіх качак.

    Чытаць далей
  • Дзіўная каўка

    17.11.2009 | Harrier

    Ў мінулую пятніцу, вяртаючыся да хаты, ў цэнтры Горадні  сустрэў дзіўную каўку – дзюба ў яе была надта кароткаю, прычым паддзюб’е было нават карацейшае за кароткае наддзюб’е. Хаця ўжо пачало цямнець, схадзіў за фоцікам – каўка падпусьціла м на 6, але гэтага не хапіла для ўспышкі. Так што атрымалася цемнавата, але дзіўная дзюба добра бачная. Пасьля майго набліжэньня птушка нехаця пераляцела на бліжэйшае дрэва, а потым і зусім адляцела.

    Чытаць далей
  • Ахвяра будаўніцтва?

    17.11.2009 | Harrier

    Выгульваючы свайго сабачку, спалохалі дзьвюх шэрых варон, якія вельмі пасьпешліва нешта дзюбалі недалёка ад “Старога” маста праз Нёман. Як аказалася, птушкі ўжо зрабілі дзьве дзіркі ў баку тхара. Ці здох ён ад старасьці, ці ад стрэсу ад навакольнага інтэнсіўнага будаўніцтва ў самым цэнтры Горадні (пойму вакол маста абкладваюць бардзюрамі і пліткай, насыпаючы друз нават на водныя расьліны…), застанецца невядомым.

    Я ж вярнуўся за фоцікам і вырашыў удакументаваць такі незвычайны факт.Чытаць далей
  • Тысячу кіламетраў за адзін дзень

    12.11.2009 | Harrier

        На самым пачатку лістапада, каб выканаць абяцанае, мне разам з сябрам і кіроўцам Юрай Лукашэнкам прыйшлося праехаць у сваёй машыне самы працяглы маршрут у маім жыцьці, седзячы ў машыне.
    Ў аўтобусе я, напэўна, пераадольваў і болей. Але вось так, амаль не засыпаючы, сядзець каля кіроўцы 13 гадзін – давялося ўпершыню. Маршрут наш ляжаў з Горадні, праз Астравеччыну (дзе мы хацелі пакінуць абяцаную фотавыставу “Нашы птушкі-2009” у в.Варона) ў Шуміліна на Віцебшчыне, дзе нас чакалі прадстаўніцы Шумілінскага раённага аддзяленьня АПБ.

    Чытаць далей
  • Самыя нечаканыя назіраньні, зробленыя ў Заходняй Палеарктыцы за апошнія 2 тыдні

    11.11.2009 | Harrier

    07-11-2009 – чайка Банапарта Larus philadelphia, 1 cy, Нарвегія (www.feltornitologene.no)
    06-11-2009 – чырка-клекатунка Anas formosa, 1 самкa, Ізраіль (www.israbirding.com )
    05-11-2009 – садовая чаротаўка Acrocephalus dumetorum, 1 imm., Швецыя (SwedenTodaysBirds)
    01-11-2009 – белашапачная стрынатка Emberiza leucocephalos  1 самец, Германія (www.club300.de )

    Чытаць далей
  • Назіранні з Латвіі

    18.10.2009 | Harrier

        Латвія…Сапраўднае падарожжа па гэтай краіне пачалося з Рыгі. Склад нашай “дэлегацыі” быў не вельмі вялікі, усяго два чалавекі: я і Саша Рак. Прыехалі мы у гэтую краіну, каб дапамагчы на станцыі кальцавання Папэ (”Pаре”).
    І вось, у 6 гадзін мы з латвійскімі сябрамі (з імі мы пазнаёміліся на ўліках чаратоўкі) едзем да горада Элгава. Там нам трэба было ўзяць машыну і ехаць да самой станцыі, якая знаходзіцца недалёк ад Ліепаі.

    Чытаць далей
  • Грайна: вялікія перспэктывы невялікага балота?

    17.10.2009 | Harrier

        Тыдзень таму, ў мінулую суботу (10.10), мы пасьля доўгага перапынку зноў паехалі на Грайна. Так мы называем нізіннае балота ў пойме ракі Сьвіслач, якое амаль цалкам увайшло ў заказьнік мясцовага значэньня “Сьвіслач”, але, хіба, не мае мясцовай назвы. Менавіта тут жыве і гняздуе асноўная папуляцыя вяртлявай чаротаўкі на Гарадзеншчыне (паміж 40 і 80 самцамі ў розныя гады).

    Чытаць далей
  • Фазаны, клубника и осенняя прогулка по Брестской крепости

    14.10.2009 | Peregrinus

        В четверг, мотаясь по рабочим вопросам, уставший к концу дня, дабы как-то убить время перед деловой встречей, заехал в самое святое, трагическое, а в эту пору, тихое и красивое место в городе над Бугом – в Брестскую крепость-герой.

    Чытаць далей
  • 108 километров – 79 видов

    07.10.2009 | Kiolk

         Сразу оговоримся – 108 километров проехали на авто, а прошли кто его знает сколько… Еще с вечера зарядил дождь, что поубавило оптимизма. Шел всю ночь и под звон будильника в 5 утра барабанил по подоконнику. Да… Хмуро, сыро и пока не совсем весело. Но собрались и выехали вовремя, заправили машину и …совершили, как потом выяснилось, ошибку. Надо было часиков до семи погулять по парку, по улицам с частной застройкой и поискать виды, которые нам впоследствии могли бы дать фору, но мы их не встретили… Горихвостка-чернушка, дубонос, дятел сирийский, лазоревка, поползень.

    Чытаць далей
  • Дзень белай чаплі. (конкурсны рэпартаж)

    07.10.2009 | Harrier

        Калі наш клас збіраўся на назіранні птушак на Волму (рыбгас "Волма"), усё пыталі адзін аднаго, у чым ён паедзе. Усё вырашылі апрануцца цяпло. Усяго паехала 14 чалавек, лічачы і бацькоў.
    Калі мы выехалі з Менска, быў вялікая смуга. У 50 м ад машыны нічога не было відаць. Але, да шчасця, калі мы даехалі, смугі там не было.

    Чытаць далей