Нашы назіранні

  • Святарны ібіс Threskiornis aethiopicus у Польшчы 09-09-2009 ды іншыя цікавосткі

    10.09.2009 | Harrier

    У Заходняй Польшчы ў Велькапольскім ваяводзтве адзначаны адзін малады сьвятарны ібіс. Акрамя яго ўзросту, на карысьць яго выпадковага залёту а не ўцечкі з заапраку ці гадоўлі могуць сьведчыць і асьцярожнасьць у адносінах да людзей.
    Па прыведзеных ніжэй каардынатах можна праглядзець праз Google Earth дакладную лакалізацыю гэтага назіраньня.
    Каардынаты: 51.859955574313N 18.704566955566E
    Здымак і інфармацыя з www.birdwatching.pl

    Чытаць далей
  • МімаЛётнае шчасьце

    10.09.2009 | Harrier

        Сокалы-шулёнкі не давалі мне спакою: у дзень Бёдрэйсу мы адзначылі 3+9+1 у розных месцах вакол Горадні. На наступны дзень сокала-дрымлюка каля Абухава – той хутка і нізка праляцеў недалёка ад адрогі, а потым аднаго палюючага сокала-шулёнка за Казіміроўкай і зноў мноства- цэлых сем! шулёнкаў за Рацічамі!
    Пазаўчора Ох-Фогель паздымаў іх за Зарачанкай – там іх стала ўжо 7 птушак. Ўчора іх там жа здымалі, але аднаго – Жорж Гулеўскі і Мікалай Гулінскі.

    Чытаць далей
  • 08.09.2009: Дзьве чорныя вароны (Corvus corone corone) адзначаныя на захадзе Польшчы

    09.09.2009 | Harrier

    08.09 у адным з заходніх ваяводзтвах Польшчы назіраліся чорныя вароны:
     • Адна птушка сярод пр. 125 шэрых варон і была больш падобная на гібрыд шэрай і чорнай вароны, птушка была сфатаграфаваная перад усходам сонца каля напорнай сажалкі на Zbiornik Nyski, гміна Nysa, ваяводзтва opolskie. Каардынаты: 50.461399987195N 17.306642532349E

    Чытаць далей
  • Команда «Туракохартлауба»: вся правда, вывернутая наизнанку, но при этом не запятнавшая честь и совесть ее состава (конкурсны рэпартаж)

    08.09.2009 | biot

    Утро 5 сентября начиналось на берегу Днепро-Бугского канала, самого большого сделанного руками человека в Европе, соеденившего в свое время торговые пути Севера и Юга. Но про историю канала вспоминалось с трудом, тем более, что атмосфера и обстановка на то не настраивала. На жестких, закрытых покрывалом и выдающихся углами задних сидениях было устроено ложе, или, если ориентировать на орнитологический лад, «гнездо», где почевали мирно я и мой друг Дима. Он, кстати, мирно посапывал, закутавшись с головой в спальник, и еще не знал, что через 5 минут его сны будут потревожены неотвратимым звоном будильника на мобильном телефоне и мой, уж точно не нежный ласковый голос, который хочется слышать по утрам. 
    - Подъем, утро настало, пора собираться!
     Наверное, ночующие не в машине, а в палатке Юры, сами того не подозревали, как им повезло проснуться по собственному будильнику, а не с моего утреннего «пинка», без которого растормошить Диму было проблематично...
    - И сколько сейчас на часах? – спросил Дима, не до конца здраво рассуждая и веря, что все это всего лишь страшный сон, а я его главный герой, с которым непременно должно будет что-то случиться неладное в конце главы. 
    - Пять уже, хватит валяться.

    Чытаць далей
  • Дождж, птушкі і добры гумар! (Конкурсны рэпартаж)

    07.09.2009 | Kiolk

         Кожны з сябраў каманды рыхтаваўся да чэмпіянату па-рознаму, са сваімі асабліавымі пачуццямі і чаканнямі. Адно абагульняла напэўна: апошні тыдзень напярэдадні - усе думкі толькі аб спаборы. З месцам вызначыліся хутка, хоць было некалькі варыянтаў. Галоўнае выбраць добры водны аб'ект, але і каб лес быў побач, і палі і населенныя пункты. Каля вады можна адзначыць да 50 відаў, у лесе каля 30, столькі ж на палях і ў вёсках. Вырашылі ехаць бліжэй да Мінска. Рыбгасы «Лактышы» і «Чырвоная Слабада» - добрыя водныя аб'екты. Гэта падцвердзіў і дэталёвы аналіз вераснёўскіх улікаў водна-балотных птушак за апошнія два гады. У пачатку восені на гэтых рыбгасах можна адзначыць да 50 відаў водна-балотных птушак, побач шмат лесу, ёсць палі і вёскі.

    Чытаць далей
  • Карпатские этюды

    28.08.2009 | Natura_list

        Кто хоть раз бывал в горах и почувствовал всю прелесть и трудность пешего похода по крутым склонам, однозначно ответит, что в полной мере ощутить всю их невообразимую красоту и величие можно лишь только побывав там. Как бы красиво не описывали горные вершины писатели и художники, какими красивыми фотографиями не делились спустившиеся с гор туристы, эти элементы могут лишь отчасти дать нам представление о том, что тысячелетиями создавала сама природа.

    Чытаць далей
  • Мора Сялец

    16.08.2009 | Kiolk

         Упершыню на Сялец я патрапіў падчас улікаў вяртлявай чаротаўкі (Acrocephalus paludicola) на балоце “Спораўскае”. Тады мы завіталі на яго на некалькі хвілін, але гэтых хвілін хапіла, каб “закахацца” ў гэтыю мясціну, таму вяртаючыся з летніка ў Тураве, я вырашыў бліжэй пазнаёміцца з гэтай мясцінай.

    Чытаць далей
  • 06-08-2009: ачышчальнікі “Азота” – адкрыцьцё, якое не здзейсьнілася…

    07.08.2009 | Harrier

    Увечары, наклеіўшы на машыну новую налепку з лога нашага сайту, разам з Kiolk`am рушылі на Беражаны.
    Некалькі вялікіх белых і шэрых чапляў сядзелі на дамбах паміж сажалкамі, на першай сажалцы з вадой, якая ладна пакрылася надводнымі часткамі водаростаў, капашыліся кулічкі. Як аказалася – цякуны.
    Пасьля гэтай сажалкі мы раздзяліліся – Kiolk пайшоў на самую кулічыную, а я з Аленай і сабачкам Браўнам (які ўсё не мог выбраць з кім яму бегчы, але, нарэшце, выбраў нас), рушылі да самай вялікай.
    Праз хвіліну затэлефанаваў Kiolk і папрасіў падыйсьці як мага хутчэй да яго – на касе сядзеў незвычайна афарбаваны кулік. Я далучыўся да яго і мы сталі разам разглядаць вялікую кулічыную групу праз трубы. Атрымалася ўбачыць каля 30 цякуноў, 10 перавозчыкаў, 1 малога кіркуна ці белахвостага пясочніка і даўганогага куліка не зусім звычайна афарбаванага ў рудыя колеры. Галава, шыя, пачатак грудзі і бакі (час ад часу ён уздымаў белыя зьнізу крылы) былі ярка-рудыя з чырвоным адценьнем.

    Чытаць далей
  • 04-08-2009: Скідальскія ачышчальныя – лыскі на дрэвах

    05.08.2009 | Harrier

         Калі спякотнае паветра пачало змяншаць сваю тэмпературу, мы выехалі на ўсход, каб перад чарговым Бёдрэйсам мець уяўленьне пра ачышчальныя сажалкі горада Скідаля, што ў 30 км ад Горадні.
        На сярэдзіне дарогі я патэлефанаваў Фогелю каб запытаць пра правільны шлях. Ён падрабязна ўсё растлумачыў, але пасьля пераезду мы амаль упёрліся ў чыгуначны вакзал, і я патэлефанаваў зноў. На выездзе са Скідаля мы прыпыніліся каля мясцовай машыны, але яе ўладальнікі не ведалі нічога пра месцазнаходжаньне ачышчальных, і нават пачалі тэлефанаваць знаёмым. На шчасьце, мая мабілка канчаткова разрадзілася як раз пасьля таго, як Фогель пацвердзіў правільнасьць нашага маршрута. Мы вярнуліся на 50 м назад, знайшлі правільны паварот на вул. Юбілейная (пачатак якой аказаўся старой брукаванкай!) і сталі перад бярозавым гаем.

    Чытаць далей
  • Снова не про птиц

    03.08.2009 | Natura_list

    Раскаты грома и беск молнии не давали сегодня спать полночи. Поэтому в отместку я решил поохотиться и за космической энергией... Сначала с балкона, но мешали провода и обзор был не очень. После подумал, что искусство требует жертв, с балкона будет не тот эффект и ... полез на крышу. Хорошо, что раскаты были в тот момент не так близко, и поэтому не так страшно.

    Чытаць далей