Нашы назіранні
Апошняя ноч на гняздзе
19.08.2014 | Apus14 жніўня стаў сведкам не зусім звычайных падзей, якія адбыліся з гняздом белых буслоў у Пінскім раёне. Ужо ў сярэдзіне ліпеня маладыя птушкі (якіх старанныя дарослыя буслы змаглі выгадаваць ажно 5) пачалі спрабаваць крыло, і неўзабаве да канца месяца пакінулі свой "дом". Як звычайна пасля гэтага на гняздо толькі прыляталі начаваць бацькі. Так працягвалася амаль два тыдні.
Чытаць далей
Але аднойчы ўвечары, ўжо ў прыцемках да гнязда завіталі не толькі два дарослыя буслы, але і яшчэ каля 20 іншых! Яны расселіся побач з гняздом - на вялізнай ёлке, слупах і дахах дамоў.
Было падобна на тое, што яны вырашылі тут начаваць, але таксама здавалася, быццам яны нечага чакаюць. І неўзабаве нейкае прадстаўленне на самой справе пачалося. Не ведаю дакладна на сто адсоткаў, якія птушкі ўдзельнічалі ў ім, таму што было цёмна, але прынамсі мне падаецца больш імавернай такая версія:
На гняздо да дарослых буслоў падляцела маладая птушка (напэўна іх дзіця) і пачала іх праганяць, пры гэтым моцна цокая дзюбай.
Спачатку адну птушку...
Потым другую...Як балотныя чаротаўкі Птушку году выкармілі
09.08.2014 | CharapicaУ самым пачатку чэрвеня каля былой вёскі Астравок (якая цяпер уваходзіць у межы Гродна) у зарасніках крапівы і іншай пустырнай расліннасці я знайшоў гняздо балотнай чаротаўкі.
З першага погляду на яго стала зразумела, што не ўсе яйкі ў гняздзе належаць яго гаспадарам:
Яйка зязюлі вылучалася не столькі афарбоўкай, як памерамі.
Зразумела, што такая ўдача не засталася па-за маёй увагай і я вырашыў задакументаваць самыя важныя моманты з жыцця Птушкі 2014 году ад яе вылуплення да вылету. На шчасце, мае планы цалкам ажыццявіліся!
Аднак пасля таго, як над нашым горадам прайшоў ураган з дажджом, маё наведванне ўнікальнага гнязда мела вырашальнае значэнне для выжывання будучага зязюльчыня. І хаця гняздо было моцна нахілена (разам з крапівой, якая палягла), яйкі былі яшчэ ў ім. Прыйшлося заняцца іх ратаваннем – я выраўняў нахіленыя сцябліны, падпёр гняздо быльняком і звязаў зверху крапіву, ў якую былі ўплеценыя края гнязда.
Як аказалася, гэта дазволіла вытрымаць гнязду і наступныя выпрабаванні - памерамі адзінага пазасталага ў ім птушаня.
Чытаць далейНаблюдения за...
15.07.2014 | svyat08Свинья под Дубом вековымНаелась желудей досыта, до отвала;
Чытаць далей
Наевшись, выспалась под ним;
Потом, глаза продравши, встала
И рылом подрывать у Дуба корни стала.Птушкі аднаго гнязда. Якія?
14.07.2014 | ПронічГэтым годам птушкі парадавалі нашу сядзібу. Тут і круцігалоўкі, і сачанкі, і садовыя лескі, і стрынаткі, і берасьцянкі, ведама, ластаўкі, шпакі, верабейкі, белыя пліскі і магчыма штосьці яшчэ. Шпакоў у шпакоўнях - дзьве сям'і, у дуплах старых яблыняў - цяжка пералічыць. Круцігалоўкі пасьпяхова вывелі сям'ю і сьледам за шпакамі пакінулі сядзібу.
Шпакі перад адлётам шчэ прыляцяць, каб парадавваць нас развітальнымі сьпевамі. Робяць яны гэта штогод. Вельмі кранальныя сьпевы...
Круцігаловак можна сустрэць за межамі сядзібы восеньню - толькі ці нашы яны? Нашы спадзяемся вернуцца наступным годам. Цікава, што з прылётам круцігаловак. Пакінулі сад сінічкі.
300 м за межамі сядзібы аблюбавалі месца, як кажуць ў нас "мышатнікі". Часьцей за ўсё іх называць канюкамі, падкрэсьлю, не канюхамі. Частку здымкаў мышатнікаў я памяшчаў у Галярэі, што вызвала іх розныя вызначэньні. Я - назіральнік, і эмоцыі многіх т.з. арнітолагаў мне цяжка зразумець. Пакінем іх сам на сам са сваімі эмоцыямі...
Паколькі арніталогія навука дакладная, хацелася б мець больш пэўнае меркаваньне: Хто яны гэтыя мышатнікі?
Тут прыведзена 8 здымкаў зробленых 9 і 10 ліпеня 2014 г. Яны даюць уяўленьне аб біятопе, абраным сямействам, і аб членах сямейства. Вам застаецца вызначыць: Чыё гэта сямейства?
У пошуках чырвонагаловага грычуна
08.07.2014 | Проніч5 ліпеня 2014.
Блужанскі с/с, Пухаўшчына.
Гэты год багаты грычунамі і стрынаткамі. Сярод першых цікава было б адшукаць чырвонагаловага. Ці сустракаецца ён на Міншчыне?
Чытаць далейДапамажыце з вызначэннем птушак
07.07.2014 | Проніч4 ліпеня 2014. Блужанскі с/с, Пухаўшчына.
Ля 6 птушак разьмясьцілася на верхавіне дуба, пакінутага на месцы былога выруба. Цяпер тут 7-8 гадовы падлесак.
Наўкол - хваёвыя і зьмешаныя лясы. Просьба дапамагчы зь ідэнцыяй.
Чытаць далейМалады арлан-белахвост пад час кальцавання
25.06.2014 | HarrierНа ўскрайку аднаго з балот на Віцебшчыне быў паспяхова акальцаваны падрослы арлан-белахвост.
Фота Валерыя Кавалёнка:
Чытаць далейВывадак вялікіх савукоў на Нёмане = Brood of Goosander at Nioman river + VIDEO
24.06.2014 | HarrierНе часта атрымліваецца ўбачыць вывадак вялікіх савукоў. Сёння мне пашчасціла гэта зрабіць на Нёмане ў межах гораду. З часу першай сустрэчы мінула прыкладна 4,5 гадзіны. За гэты час самка з 8 птушанятамі змаглі праплыць уверх па плыні каля 3 км і спыніліся на каменнях у вялікага вострава на адпачынак і чыстку пер'я:
здымкі і відэа зроблены праз трубу = digiscoping
http://youtu.be/4amvUUoP6OsПаляванне малага арляца пешкі = Hunting of LS Eagle by walking + VIDEO
11.06.2014 | HarrierНапэўна многім пашчасціла назіраць, як малы арлец палюе, ходзячы па зямлі.
Хутчэй за ўсё так можна без асаблівых цяжкасцяў злапаць амфібій.
Я таксама назіраў гэты тып палявання некалькі разоў, але сфатаграфаваць і зняць гэта на відэа атрымалася ўпершыню.
Мы пад'ехалі на параўнальна блізкую адлегласць да птушкі, якая ўжо палявала такім чынам на поле шматгадовай травы паміж вв.Масткі і Перасельцы на Гарадзеншчыне:
Шарик
01.06.2014 | IouriПасмурным дождливым вечером на краю поля наблюдал небольшую птичку. Она сидела на ветке дерева и "чирикала". Я решил, что это молодой щегол, но не уверен. Может кто-нибудь подскажет, кто это? Снимок сделан 31 мая 2014 г. окр. дер. Свериново, Столбцовский р-н.Чытаць далей
КАМЕНТАРЫ