Самцы спрабуюць кантактаваць з самкамі з па-за пары незалежна ад прысутнасці першай самкі

Самцы птушак, якія ўжо маюць партнёрку, не супраць навязаць кантакт з іншай самкай. Нядаўняе даследаванне, вынікі якога апублікаваныя ў часопісе The Auk: Ornithological Advances, спрабуе зразумець як такія паводзіны самцоў цёмнавокага юнка (Junco hyemalis) залежаць ад сацыяльнага кантэксту.

Добра вядома, што шлюбныя паводзіны самцоў залежаць ад канцэнтрацыі гармонаў у іх крыві і таксама ад іх фізічных памераў. Аднак сацыяльны кантэкст таксама можа ўздзейнічаць: ці мае ўжо самец партнёрку, ці бачыць яна ці іншыя птушкі таго ж віду падобныя заляцанні? Дасцін Рэйчард (Dustin Reichard) з калегамі з універсітэту  Ohio Wesleyan правяралі як гэта працуе ў цёмнавокга юнка. Для гэтага яны правяралі як самцы без пары, самцы ў пары, партнёрка якіх была побач і самцы, партнёрка якіх была недзе далёка паводзяць сябе калі ўбачаць побач новую самку.

Атрымалася, што самцы, у якіх ужо была партнёрка на момант эксперыменту, хутчэй падляталі да новай самкі, праводзілі каля яе больш часу і ўвогуле былі больш актыўныя, прыпадымаючы пёры на целе, у параўнанні з самцамі без пары. Самцы з партнёркай таксама спявалі менш  длўгія песні, чым самцы-сінглы калі бачылі новую магчымую партнёрку. Аднак прысутнасць або адсутнасць першай партнёркі ніяк не сказвалася на паводзінах самцоў з пары, калі яны бачылі новую самку.

Навукоўцы праводзілі доследы на біялагічнай станцыі Mountain Lake у Вірджыніі, змяшчаючы самак юнка ў клетцы на вядомыя тэрыторыі вольнажывучых птушак. Пасля назіранняў за паводзінамі самцоў, іх лапалі, праводзілі асноўныя агульнапрынятыя прамеры, узважвалі і бралі пробу крыві на канцэнтрацыю розных гармонаў.  

Рэйчард сказаў: "Часта самкі з ужо існуючых пар агрэсіўна паводзілі сябе ў адносінах да новых самак і стараліся прагнаць іх са сваёй тэрыторыі. Самцы ніколі не ўмешваліся ў падобныя сытуацыі і спявалі ці сядзелі на сваёй прысадзе як звычайна. Аднак наколькі нам вядома, ніводная з выпрабаваных намі пар не распалася пасля эксперыментаў”.

Джэфры Хілл (Geoffrey Hill) з універсітэту  Auburn, эксперт у сістэмах рамнажэння птушак, які не ўдзельнічаў у даследаванні, сказаў: "Гэтая работа паказала патэнцыял для далейшага вывучэння складаных сэксуальных узаемадзеянняў паміж птушкамі, якія доўгі час лічыліся (выключна) манагамамі”.  

Крыніца:

Reichard DG, Kimmitt AA, Welklin JF & Ketterson ED. 2017. Condition- and context-dependent factors are related to courtship behaviour of paired and unpaired males in a socially monogamous songbird. The Auk: July 2017, Vol 134, No 3, pp. 575-586. doi:http://dx.doi.org/10.1642/AUK-16-214.1

Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак з www.wikimedia.org

 

 

На гэтую тэму:

АРКТЫЧНЫЯ ПЯСОЧНІКІ “ДЗЕЛЯ СЭКСУ” НЕ ХОЧУЦЬ СПАЦЬ І ГАТОВЫ ПРАЛЯЦЕЦЬ 13 ТЫСЯЧ ДАДАТКОВЫХ КІЛАМЕТРАЎ + VIDEO

Знойдзена самая сексуальная птушка ў Свеце

Love over food - Неверагодна: птушкі выбіраюць каханне замест ежы

Хто менш спіць, мае больш дзетак

Птушкі паказалі эвалюцыйныя перавагі закаханасці

Памры маладым, але застаў шмат патомкаў

У птушак адкрыты “ген Казановы”