Амаль інвазія малых бакланаў у Германіі

З пачатку жніўня на захад ад нас, у Германіі, адбываюцца масавыя залёты малых бакланаў (Phalacrocorax pygmaeus) – віда, які быў адзначаны ў Беларусі толькі двойчы: у 2009 і ў 2020 годзе.

З пачаткам апошняга летняга месяца колькасць зарэгістраваных птушак на поўдні і ўсходзе Германіі толькі павялічваецца: у мясцовасці Pfatter бачылі адначасова да 16 малых бакланаў, у Rotenburg an der Fulda – 12, у Ebergötzen - да 10. А 16 жніўня чарада з 34 малых бакланаў назіралася ў мясцовасці Bergrheinfeld у Баварыі.

Для параўнання з папярэднімі рэгістрацыямі віда ў Германіі варта нагадаць, што з 1977 (часу першай рэгістрацыі) да 2018 года адбылося 67 назіранняў віда і амаль усе з іх датычаць адзінкавых птушак. У 2017 годзе было зроблена 5 назіранняў, у 2018- сем. І хаця некаторыя з гэтых рэгістрацый адбыліся адначасова ў розных месцах, іх маштабы цяжка параўнаць з сёлетнімі.

Далей на захад адзначаны адзін дарослы малы баклан, які з 1 ліпеня знаходзіцца пад Утрэхтам (Нідэрланды). Аднак хутчэй за ўсё, гэта асобны залёт, таму што птушкі, якіх назіралі зараз ў Германіі, амаль усе маладыя.

Паводле www.birdguides.com (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

 

На гэтую тэму:

В Беларуси отмечен новый вид птиц!

У ЕЎРОПЕ АДБЫВАЕЦЦА ЧАРГОВАЯ ІНВАЗІЯ РУЖОВЫХ ШПАКОЎ