Сокалы-падарожнікі ў Лондане ў каранцін з-за COVID-19 сталі есці больш папугаяў і менш галубоў

сокал-падарожнік

Параўнальна значныя змены ў складзе здабычы сокалаў-падарожнікаў (Falco peregrinus), якія былі адзначаныя пад час каранціна, уведзенага ў Вялікабрытаніі з-за эпідэміі COVID-19, узнялі пытанне пра ўздзеянне паводзін людзей на важныя бакі жыцця дзікіх драпежнікаў, якія жывуць у нашых гарадах.

Каманда даследчыкаў з King's College London і University of Bristol (Вялікабрытанія) пад час строгага каранціна (lockdown’а), паказала, што сокалы-падарожнікі былі вымушаныя змяніць склад свайго харчавання ў Лондане. Хутчэй за ўсё, гэтак здарылася з-за таго, што шызыя галубы сталі менш даступнай здабычай – іх сталі менш карміць людзі і непасрэдна, і апасрэдавана, - праз рэшткі сваёй ежы ў смецці.

Каб атрымаць дадзеныя пра склад харчавання сакалоў, на працягу трох сезонаў гнездавання, у 2020-22 гг. валанцёры назіралі за он-лайн стрымамі з 31 гнязда гэтага віда, якія знаходзіліся ў 27 брытанскіх гарадах. У Лондане ў сезон гнездавання 2020-га году сокалы сталі здабываць нашмат менш галубоў (-15%), якіх фактычна замясцілі большай, чым раней колькасцю звычайных шпакоў (+7%) і папугаяў Крамера (+3%) – апошнія з’яўляюцца відам-інтрадуцэнтам для Вялікабрытаніі і Еўропы ў цэлым. Тым не менш, у іншых брытанскіх гарадах паўдзікія шызыя галубы засталіся асноўнай іх здабычай.

графік

Склад харчавання сокалаў-падарожнікаў, гняздуючых у Лондане ў 5 розных месцах і змены доляў у ім розных катэгорый здабычы ў розныя гады. Паводле Mak et al 2023

Brandon Mak, даследчык з King's College London, сказаў: "Атрыманыя намі вынікі паказалі, што сокалы-падарожнікі у вялікіх, значна зурбанізаваных гарадах такіх як Лондан, могуць у большай ступені быць у залежнасці ад зменаў дзейнасці і паводзін людзей, напрыклад такіх, якія падтрымліваюць або змяншаюць папуляцыі відаў іх асноўных ахвяр, асабліва шызых галубоў”.

Змены ў складзе харчавання сакалоў, адзначаныя ў Лондане пад час каранціна, ставяць пытанне пра ўздзеянне кантролю колькасці ‘непажаданых відаў’ (pest control) на відах-драпежніках, якія імі харчуюцца. Так, напрыклад, папуляцыя шуляка-галубятніка ў Польшчы зменшылася амаль напалову пасля таго, як там значна зменшылася колькасць галубеводаў, а таксама свойскай птушкі на прыватных сельскіх падворках.

Крыніца: Brandon Mak et al, The raptor lockdown menu - Shifts in prey composition suggest urban peregrine diets are linked to human activities, People and Nature (2023). DOI: 10.1002/pan3.10445

Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак - Валерий Ковалёнок

 

 

На гэтую тэму:

Сокал-падарожнік на максімуме колькасці ў Вялікабрытаніі

Сокалы-падарожнікі падаўжаюць час палявання дзякуючы гарадзкому асвятленню

Нетрывіяльная ідэя па вывучэнні асаблівасцяў палявання сокала-падарожніка