“Чэмпіянат па фотабёрдынгу” ужо ў гэтую суботу, 27 мая

ТАА «Дзікая прырода» запрашае ў суботу, 27.05.2023 г., цікава, карысна, ды яшчэ ў атмасферы спаборніцтва правесці час у назіраннях птушак. Для гэтага самастойна або ў камандзе з двух чалавек трэба не толькі з 6 да 12.00 сфатаграфаваць як мага больш відаў птушак у прыродзе, але і правільна вызначыць іх на сваіх фотаздымках.

Месца і маршрут удзельнікі для сябе вызначаюць самі, але ўсе здымкі павінны быць зроблены ў межах Беларусі і ў час Чэмпіянату.

 

Для ўладальнікаў абанемента Дзікага клубаудзел бясплатны, для ўсіх іншых - 15 рублёў. Прадугледжаны не толькі цікавыя прызы чэмпіёнам, але пераможцам у розных намінацыях. Усе іншыя важныя падрабязнасці і рэгістрацыя тут: https://birdingbelarus.by/photobirding

 

Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага